Сёлета ў маі споўніцца 95 год дабрачыннай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. З 8 мая і да пачатку лета ў рамках месячніка "Актыўнае валанцёрства" пройдзе шэраг цікавых і карысных мерапрыемстваў. Дарэчы, кожны чалавек незалежна ад узросту зможа прыняць у іх удзел.
Правядзём майстар-класы ў грамадскіх месцах па аказанні першай дапамогі. Насычанымі будуць акцыі "Далучэнне грамадства да руху здаровага ладу жыцця", маладзёжныя—"З днём нараджэння, Чырвоны Крыж" і "Вясёлка добрых спраў", і прысвечаная Сусветнаму дню памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу. Працягнуцца дабрачынныя зборы маючым патрэбу, што можна пакінуць у скарбонках, а таксама рэчаў.
Вучняў і дарослых чакае цэлы цыкл інфармацыйна-асветніцкіх сустрэч, дзе гаворка будзе весціся пра гісторыю руху і гуманітарныя каштоўнасці, абмен вопытам у міні-праектах маладзёжных ініцыятыўных груп і такіх жа груп пажылых людзей.
Медыка-сацыяльную дапамогу адзінокім, ветэранам Вялікай Айчыннай і інвалідам актыўна акажуць валанцёры. Яшчэ плануецца правесці абласныя конкурс сямейных творчых праектаў "Сямейнае гняздзечка" і Х спаборніцтвы фарміраванняў грамадзянскай абароны.
Запрашаем далучацца грамадства да нашых мерапрыемстваў!