О предупреждении социального иждивенчества
gazeta 18-04-2015, 08:46 0 У рэспубліцы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка падпісаў дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" з мэтай стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці і забеспячэня выканання імі канстытуцыйнага абавязку па ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў.
Дэкрэтам прадугледжана штогадовая выплата збору ў 20 базавых велічынь на фінансаванне дзяржрасходаў для тых працаздольных грамадзян, хто ў каляндарным годзе не ўдзельнічаў у фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічаў у такім фінансаванні менш за 183 дні ў год.
Перыяды ўдзелу грамадзян у фінансаванні дзяржаўных расходаў — гэта час работы па працоўным дагаворы (кантракце), ваеннай службы, дзённай вучобы. А таксама выканання работ па грамадзянска-прававых дагаворах, ажыццяўлення прадпрымальніцкай ці рамесніцкай дзейнасці, занятку аграэкатурызмам і іншым пры ўмове выплаты адпаведных падаткаў або збораў; ажыццяўлення адвакацкай або натарыяльнай дзейнасці, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. У гэты перыяд улічваецца час, калі грамадзянін не працаваў па ўважлівых прычынах, напрыклад быў зарэгістраваны беспрацоўным; атрымання дзяржаўных пенсій і дапамог (за выключэннем аднаразавых); часовай непрацаздольнасці; выхавання адным з бацькоў дзіцяці ва ўзросце да 7 гадоў, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, траіх і больш непаўналетніх дзяцей.
Калі перыяд удзелу грамадзян у фінансаванні дзяржвыдаткаў меншы за 183 каляндарныя дні, грама-дзяне вызваляюцца ад выплаты збору, калі яны мелі даходы і заплацілі падаткаў 20 БВ і больш, калі менш — сума збору змяншаецца на выплачаныя сумы.
Дэкрэт распаўсюджваецца на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2015 года.
Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў адзначыў, што спіс плацельшчыкаў збору будзе фарміравацца штогод. Сродкі ад збору за-лічаць у мясцовыя бюджэты базавага ўзроўню. А вось залік перыядаў іх выплаты ў стаж для прызначэння пенсіі неапраўданы. Працоўная пенсія павінна зарабляцца. У стаж для прызначэння пенсіі ўключаюцца перыяды работы і іншай дзейнасці з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, а без выплаты ўзносаў—час знаходжання ў водпуску па доглядзе дзіцяці, догляду інваліда першай групы і інш.
Прадугледжваецца таксама абавязаць наймальнікаў інфармаваць службу занятасці аб маючым адбыцца вызваленні работнікаў, каб садзейнічаць ім у працаўладкаванні, мінаючы стадыю беспрацоўя. Пры тым тэрмін паведамлення аб вакансіях прапануецца скараціць да 5 дзён і павялічыць штраф за яго парушэнне.
Паведамленні аб выплаце збору ўручаць да 1 кастрычніка 2016 года, разлічыцца трэба да 15 лістапада. Але грамадзянін зможа на працягу 30 дзён даказаць, што не абавязаны яго плаціць.
— У легальна працуючых за межамі Беларусі праблем са зборам не ўзнікне, толькі гэта павінна быць пацверджана дакументальна,— падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька. Ён адзначыў, што сярод плацельшчыкаў збору першачаргова правераць тых, хто рабіў дарагія пакупкі.
Нявыплата або няпоўная выплата збору караюцца штрафам ад дзвюх да чатырох базавых велічынь або адміністрацыйным арыштам да 15 сутак з абавязковым прыцягненнем да грамадска карысных безаплатных работ. Гэта падкрэсліў начальнік Дэпартамента па грама-дзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун. Неплацельшчыкі будуць таксама ўключацца ў спіс нявыязных. А выкананне абавязкаў, прадугледжаных заканадаўствам, не залежыць ад рэгістрацыі па месцы жыхарства.
Па матэрыялах БелТА падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.