Прогноз на 2015-ый

Прэзідэнт зацвердзіў важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год. Прадугледжваецца, што тэмп росту валавога ўнутранага прадукта складзе 100,2-100,7% за кошт росту дабаўленага кошту ў прамысловасці (100,4-100,8%), сельскай і лясной гаспадарцы (101,2-101,4%), сферы паслуг (101,6-102%). 

 

Тэхналагічная і эканамічная мадэрнізацыя вытворчасці павінна забяспечыць рост прадукцыйнасці працы па валавому ўнутранаму прадукту ў 101,5-102%.
Зыходзячы з прагнозу зніжэння сукупнага попыту ў Расіі, дынамікі сусветных цэн, паказчык экспарту тавараў і паслуг да ўзроўню 2014 года складзе 96-96,4%. Без уліку нафты і нафтапрадуктаў рост экспарту тавараў і паслуг прагназуецца ў памеры 100,3%.


Плануецца, што суадносіны сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі да валавога ўнутранага прадукта складзе мінус 3,5-3,3%.
Энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукта ў параўнанні з 2014 годам павінна знізіцца не менш чым на 0,5%. Рэнтабельнасць продажы ў прамысловасці складуць 7-7,5%. Прырост спажывецкіх цэн плануецца знізіць да 12%.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў 2015 годзе вырастуць на 1,1-1,5% да ўзроўню гэтага года.
Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год — сярэднегадавая стаўка рэфінансавання запланавана на ўзроўні 15-16% гадавых.

Па матэрыялах друку.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.