Господдержка семей с детьми

У Беларусі каля 2,7 млн. сем'яў, з іх 45% маюць дзяцей да 18 гадоў. Дзяржаўная сямейная палітыка з'яўляецца важнейшай састаўной часткай сацыяльнай палітыкі.

Аб дзяржпадтрымцы сем'яў з дзецьмі ішла размова на анлайн-канферэнцыі, праведзенай 15 мая на сайтах БЕЛТА і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі. На пытанні адказалі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак і прадстаўнкі ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі.

 

У Беларусі летась нарадзілася 1 тыс. 178 двайнят, 45 трайнят, 1 чацвярня. За апошнія гады захоўваецца тэндэнцыя павелічэння нараджальнаці. Летась у краіне прыйшлі ў свет 116 тыс. дзяцей — на 5,6 тыс. малых, або на 5,2% больш, чым у 2011 годзе.  Прыемна, што рост прадоўжыўся і ў бягучым годзе. За студзень-сакавік сёлета ў рэспубліцы нарадзілася 28 тыс. 51 дзіця — на 1 тыс. 24, або на 3,8% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

 

З 1 студзеня 2012 года ўзраслі дапамогі на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з 30% да 50% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў — з 65% да 100% БПМ, дапамога на дзіця, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека, — з 45% да 70% БПМ. З 1 студзеня бягучага года ўступіў у сілу закон "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей", у адпаведнасці з якім памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пры нараджэнні першага дзіцяці складае 35% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы (з 1 мая — 1 млн. 585 тыс. 870), пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 40% (1 млн. 812 тыс. 430), на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў — 45% незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей (2 млн. 38 тыс. 980). Пры гэтым ажыццяўляецца штоквартальны пераразлік памераў дапамог у сувязі з ростам БПМ, сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы.

 

На 1 студзеня 2013 года дапамогі выплачваліся на 452,7 тыс. дзяцей — 26,1% ад іх агульнай колькасці.

Намеснік міністра паведаміў, што рамеснікі, індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты і натарыусы будуць атрымліваць поўную дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.

Паводле слоў Аляксандра Румака, павелічэнне дародавага водпуску немэтазгодна, але жанчынам, якія пастаянна (пераважна) пражываюць і (або) працуюць на тэрыторыі радыёактыўнага забруджвання, дапамога па цяжарнасці і родах назначаецца з 27 тыдняў цяжарнасці на 146 каляндарных дзён, у выпадку ўскладненых родаў, у тым ліку нараджэння дваіх і больш дзяцей, — на 160 каляндарных дзён. Ніякіх змяненняў па змяншэнні працягласці гэтага водпуску не прадугледжваецца".

 

Аляксандр Румак расказаў, што шматдзетныя сем'і атрымаюць матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы. З 2012 года ў рамках Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі рэалізуецца такое мерапрыемства, як выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем'ям, што выхоўваюць траіх і больш дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Памер на кожнага навучэнца — да 30% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), дзеючага на 1 жніўня каляндарнага года.

"Паколькі гэтыя выплаты праводзяцца са сродкаў мясцовых бюджэтаў, то канкрэтныя памеры, а таксама дадатковыя катэгорыі сем'яў, якім такая дапамога можа быць аказана, вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, зыходзячы з іх фінансавых магчымасцей, — падкрэсліў Аляксанд Румак. — Акрамя таго, дапамога да школы аказваецца ў адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі прадпрыемстваў, арганізацый".

 

Пытанне аб увядзенні ў Беларусі халасцяцкага падатку не разглядаецца.

Большасць беларусаў уступаюць у шлюб (62% мужчын і 52% жанчын знаходзяцца ў шлюбе). Для краіны характэрна невысокая ўдзельная вага людзей, якія на працягу ўсяго жыцця не ўступаюць у шлюб. Паказчык бясшлюбнасці і для мужчын, і для жанчын не перавышае 4% — такая доля мужчын і жанчын ва ўзросце 50 гадоў і старэйшых, якія ніколі за сваё жыццё не бралі шлюбу. Нельга не ўлічваць і дыспрапорцыі ў полаўзроставай структуры насельніцтва-на 1000 мужчын прыпадае 1152 жанчыны. Праблемы бясплоднасці сёння таксама актуальныя — амаль 15% сем'яў не могуць мець дзяцей па медыцынскіх прычынах.

 

"Улічваючы гэтыя лічбы, паступленні ў бюджэт ад такога падатку будуць нязначныя, а сацыяльны эфект — неадназначны, — лічыць намеснік міністра. — Увядзенне так званага падатку на халасцякоў не можа прынцыпова паўплываць на змяненне жыццёвых установак, стаць стымулам да заключэння шлюбу або нараджэння дзіцяці. Гэта асабістае рашэнне і ўсвядомлены выбар кожнага чалавека, які павінен быць свабодны ад любога націску з боку дзяржавы".

 

Для павышэння ролі і прэстыжу сям'і як сацыяльнага інстытута грамадства ў Беларусі праводзіцца рэспубліканскі конкурс "Сям'я года". Тэрміны яго правядзення ўстаноўлены Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Наступны конкурс будзе праводзіцца ў 2014 годзе.

 

 

 

 

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.