Авторизация
 

АПК Беларусі: дынаміка дадатная

 Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-кастрычніку павялічылася на 2,9 працэнта. Аб гэтым  паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. 

Са знакам БОЛЬШ
Як праінфармаваў міністр, у аграпрамысловым комплексе назіраецца дадатная дынаміка развіцця. Тэмп росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях склаў 102,9 працэнта, у сельгасарганізацыях — 103,8. Атрымана на 46 тысяч тон мяса больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, а таксама на 176 тысяч тон больш малака. Забяспечаны рост пагалоўя буйной рагатай жывёлы на 66 тысяч, свіней — на 83 тысячы. На 1,2 млн паболела птушкі. Акрамя таго, нарыхтавана для грамадскай жывёлагадоўлі больш збожжа і травяністых кармоў. Тым самым створана трывалая база для развіцця галоўнага драйвера эканомікі — жывёлагадоўлі.


Поспехі і ў раслінаводстве. Атрымалі на 700 тыс. тон збожжа больш да ўзроўню мінулага года, а калі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак, то дзесьці на мільён тон больш. Забяспечылі рост ураджайнасці і дасягнулі 35,6 ц/га. Гэта дало магчымасць нарыхтаваць на харчовыя мэты ўдосталь збожжа, насеннага матэрыялу, забяспечыць племянную жывёлагадоўлю фуражным збожжам.


І рапсу атрымана ў 2,2 раза больш, чым летась. Гэта ўдалося за кошт ураджайнасці, якая склала 21,9 ц/га — на 6,5 ц вышэй за ўзровень 2016-га. Урадзіла бульба.


Сабрана 645 тыс. т агародніны, што дало магчымасць забяспечыць закладку ў стабілізацыйныя фонды, стварыць запас для рэалізацыі на экспарт. Летась прадалі каля 300 тыс. т бульбы і атрымалі добрыя грошы. У гэтым годзе цана вырасла, а ў запасе таксама ёсць не менш за 300 тыс. тон для рэалізацыі на экспарт.


За дзевяць месяцаў у сельскай гаспадарцы ў 1,2 раза павялічылася адносна ўзроўню мінулага года прадукцыйнасць працы. Выручка вырасла на 16,5 працэнта, рэнтабельнасць продажаў павялічылася да 6,6 працэнта. Сума прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі ўзрасла ў 2,8 раза. Колькасць стратных сельгаспрадпрыемстваў значна скарацілася, таксама зменшылася сума чыстых страт.


Знешнеэканамічная дзейнасць за гэты перыяд характарызавалася прыростам у цэлым па сістэме Мінсельгасхарчу на 11 працэнтаў. За дзевяць месяцаў прададзена прадукцыі на суму $1,844 млрд, што на $184 млн больш, чым за аналагічны перыяд летась.
Са слоў міністра, у краіне ёсць значныя рэзервы для павышэння эканамічнай эфектыўнасці сельскай гаспадаркі. Трэба завяршыць будаўніцтва свінатаварных комплексаў у Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай, Мінскай абласцях. Акрамя таго, у ступені гатоўнасці 50 працэнтаў і вышэй 128 малочнатаварных ферм.
На Сахаліне пабудаваны малочнатаварны комплекс па беларускай тэхналогіі на 1 тыс. галоў. У наступным годзе туды будзе пастаўлена свая жывёла і забяспечана суправаджэнне тэхналогіі.


Экспарт
Беларусь павялічыла экспарт у краіны ЕС на 56 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Як патлумачыў Леанід Заяц, пастаўка ідзе ў 19 краін ЕС, прадаецца казеін, сухая сыроватка, алей рапсавы і іншая прадукцыя. Сёлета значна ўзраслі пастаўкі сельгаспрадукцыі з Беларусі ў Кітай. Ужо сертыфікавана 36 прадпрыемстваў, яны маюць права пастаўляць у гэту краіну малочныя вырабы. Праведзена вялікая работа па сертыфікацыі мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў для паставак ялавічыны на кітайскі рынак. Цяпер ідзе сертыфікацыя птушкафабрык.


Інвестары
Са слоў міністра, турэцкія інвестары плануюць пабудаваць у Беларусі птушкафабрыкі на тэрыторыі Капыльскага, Клецкага раёнаў для вытворчасці мяса бройлераў. Ім неабходна каля 30 тыс. га. Плануецца, што прадукцыя потым будзе пастаўляцца на экспарт.
Кітайская кампанія вывучае тэрыторыю Віцебскай вобласці, а менавіта Сенненскі, Чашніцкі раёны, каб пабудаваць там малочнатаварныя комплексы з пагалоўем у 40 тыс. Плануецца наладзіць вытворчасць малака, яго перапрацоўку на прадпрыемствах Віцебшчыны, каб забяспечыць пастаўку малочных прадуктаў на кітайскі рынак.
***
Як адзначыў Леанід Заяц, да канца года плануецца ўнесці на разгляд у Палату прадстаўнікоў Закон аб арганічным земляробстве. Дзяржава будзе аказваць падтрымку тым суб'ектам гаспадарання, якія нацэлены на развіццё гэтай дзейнасці. У дакуменце будзе вызначана паняцце арганічнай вытворчасці, а таксама агульныя патрабаванні да абарачэння арганічнай прадукцыі.


Па матэрыялах БЕЛТА падрыхтавала
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта