Авторизация
 

Настаў час перамен

Газета "Рэспубліка" (№13 за 23 студзеня) змясціла размову з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам пад красамоўным загалоўкам "Час для аптымізацый і ўзбуйненняў. У бліжэйшыя 2-3 гады сельскую гаспадарку рэспублікі чакаюць істотныя змяненні".

Міністр адзначае штогадовае павелічэнне вытворчасці сельгаспрадукцыі. І цяпер яе ў нас больш, чым патрабуе ўнутраны рынак. А ў разліку на душу насельніцтва, акрамя зерня, Беларусь займае першае месца сярод краін СНД. Па вытворчасці мяса мы на ўзроўні Германіі, малака атрымліваем прыкметна больш, чым у развітых краінах свету.

Павышэнню эфектыўнасці вытворчасці садзейнічала ўвядзенне новых паказчыкаў: валавога дабаўленага кошту, прадукцыйнасці валавога дабаўленага кошту, зніжэння выдаткаў на вытворчасць, рэнтабельнасці продажу.

Сярод асноўных выклікаў міністр назваў устойлівы рост цэн на паліва-энергетычныя рэсурсы. І гэтая тэндэнцыя захаваецца.

Што наперадзе? Поўнамаштабная мадэрнізацыя ўсіх сфер вытворчасці, удасканаленне арганізацыйна-кіраўнічай структуры АПК. Цяпер у краіне дзейнічае 46 кааператыўна-інтэграцыйных фарміраванняў, у якіх удзельнічае 176 арганізацый. Яны займаюць 9% сельгасугоддзяў і даюць каля 16% валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Трэба ісці далей.

 

Стратэгічны напрамак — інтэграцыя вытворцаў сельгаспрадукцыі і перапрацоўваючых арганізацый шляхам стварэння буйных прадуктовых кампаній.

Аптымізацыі будзе падвергнута структура сельгасвытворчасці з улікам прыродна-кліматычных умоў і прыярытэту жывёлагадоўлі, на якую прыходзіцца каля 60% усёй прадукцыі, 75% выручкі ад рэалізацыі і больш 90% экспарту прадуктаў. Пры тым міністр лічыць, што немэтазгодна разгортваць узвядзенне новых свінагадоўчых комплексаў, бо гэтым займаецца суседняя Расія. Таму першаступенная роля павінна належыць развіццю малочнай і мясной жывёлагадоўлі. Да 2020 года трэба мець буйной рагатай жывёлы да 100, а кароў — да 30 галоў у разліку на 100 гектараў сельгасугоддзяў (у 2012 годзе адпаведна 55 і 18).

Будзе аптымізавана структура пасяўных плошчаў, у першую чаргу ў мэтах кормавытворчасці.

Будзе ўдасканальвацца механізм асабістай зацікаўленасці кіраўнікоў у канчатковых выніках вытворчасці. Перш за ўсё ў павелічэнні дабаўленага кошту. Плануецца адраснае ўмацаванне эканомікі, каб скараціць разрыў паміж адстаючымі і паспяхова працуючымі. Для кіраўнікоў, якія выводзяць неэфектыўна працуючыя гаспадаркі на вызначаныя параметры, распрацоўваюцца асаблівыя ўмовы матывацыі працы.

 

Намячаецца аптымізацыя колькасці працуючых, узмацненне асабістай зацікаўленасці, што пры мадэрнізацыі дазволіць значна павялічыць заробак і прадукцыйнасць працы.

Міністр папярэджвае, што з уступленнем Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, РФ абавязана будзе прадаваць Беларусі энерганосьбіты па сусветных цэнах. На нашы рынкі стане без абмежаванняў паступаць таннае харчаванне з іншых краін. І гэта ва ўмовах скарачэння субсідзіравання дзяржавай вытворчых выдаткаў у АПК. Таму альтэрнатывы інтэнсіфікацыі вытворчасці ў нас няма.

На працягу бліжэйшых 2-3 гадоў трэба істотна перабудаваць аграрную галіну, падрыхтаваць яе да эфектыўнага функцыянавання ва ўмовах адзінага сусветнага харчовага рынку. Неабходна навучыцца працаваць на прынцыпах самафінансавання ў новых умовах.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 142
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 388
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 992
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 575
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 363
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 897
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 897
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2019
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін

free counters
Партнеры сайта