Солнечный праздник

Солнечный праздник Міёры. 9 мая. Сонечны і светлы райцэнтр на плошчы ля РДК сустракаў шматлікія дэлегацыі працоўных калектываў горада. Георгіеўскія стужкі, шматкаляровыя сцягі, мноства кветак, вянкоў і гірлянд. Многія з іх ускладзены да памятнага знака ў гонар воінскіх часцей, што вызвалялі Міёры. А затым па традыцыі святочная калона рушыла на плошчу Загінуўшых барацьбітоў.

 

Мітынг-рэквіем адкрыў начальнік аддзела культуры А. С. Тронькін. Да яго ўдзельнікаў са словамі прывітання звярнуўся старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. Ён адзначыў, што гэта шматлюднае мерапрыемства сабрала жыхароў Міёр, каб яшчэ раз успомніць імёны вызваліцеляў і выказаць ім словы ўдзячнасці. Мы, іх нашчадкі, абавязаны забяспечыць мір і спакой на роднай зямлі.

 

Раённы ваенны камісар С. І. Жабёнак падкрэсліў, што савецкі народ спыніў карычневую чуму, якую не адолела ўся Еўропа. Ён назваў памятныя мясціны, дзе закладвалася будучае Перамогі. Гэта Брэсцкая крэпасць, Буйніцкае поле пад Магілёвам, Смаленск, дзе нарадзілася гвардыя, Масква, Сталінград, Курск—мясціны пераломных бітваў, гэта аперацыя “Баграціён”, якая прынесла вызваленне Беларусі.

 

Солнечный праздник Пра даніну памяці гераізму народа гаварыла старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” А. В. Шамёнак.

Удзельнікаў мітынгу віталі вершамі юныя піянеры, а затым старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў і райваенкам С. І. Жабёнак уручылі юбілейныя медалі “90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” за ўклад ва ўмацаванне абароназдольнасці роднай краіны, што выразілася ва ўдасканаленні тэрытарыяльнай абароны раёна і патрыятычным выхаванні дапрызыўной і прызыўной моладзі, афіцэрам міліцыі і ўнутранай службы Сяргею Міхайлавічу Лоню, Аляксандру Пятровічу Чапулёнку, Дзмітрыю Паўлавічу Хомічу, Мікалаю Мікалевічу Шамёнку, Ігару Іванавічу Войтаву, Сяргею Іванавічу Стому, Сяргею Уладзіміравічу Слізеню і Міхаілу Казіміравічу Курашэвічу.

 

Да помніка воінам і партызанам, якія загінулі ў баях з ворагам і пры вызваленні раёна, ускладзены вянкі, гірлянды і жывыя кветкі. Іх памяць ушанавана хвілінай маўчання.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.