З 10 па 31 мая ў рэспубліцы праводзіцца акцыя “Беларусь супраць тытуню”. У сувязі з гэтым будуць арганізаваны “гарачая лінія”, дні інфармавання і кансультацыі, “тэлефоны даверу” ў ЦРБ і райЦГЭ па пытаннях прафілактыкі курэння. Рэкамендуецца кіраўнікам арганізацый і ўстаноў аб’явіць свае тэрыторыі зонамі, свабоднымі ад курэння, прадугледзець меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія адмовіліся ад тытуню і вядуць здаровы лад жыцця. Па пытаннях здаровага ладу жыцця можна пазваніць па “гарачай лініі” райЦГЭ 4-18-45, 4-13-47 у рабочыя дні да 31 мая з 8 да 10 гадзін.