З 3 да 7 верасня ў рэспубліцы праводзіцца інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія “Жыццё—без алкаголю!” Ёй будуць прысвечаны “гарачая лінія”, дні інфармавання і кансультацыі, у ЦРБ і райЦГЭ—тэлефоны даверу.
Нагадаю аб недапушчальнасці ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва дзецьмі і моладдзю наогул і ў грамадскіх месцах—асабліва.
Па пытаннях здаровага ладу жыцця тэлефануйце ў райЦГЭ ў рабочыя дні 3-7 верасня з 8 да 10 гадзін па нумарах 4-18-45, 4-13-57.
У Віцебску з 13 да 15 верасня праводзіцца спецыялізаваная выстава-кірмаш “Віцебшчына — за здаровы лад жыцця-2012”.