З 8 да 12 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа”, што размешчаны ў Мінску па вул. Я. Купалы, 27, будзе праходзіць міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Яе ганаровы госць — Венесуэла.
Арганізуе выставу-кірмаш Міністэрства інфармацыі рэспублікі. На ёй можна не толькі пазнаёміцца з навінкамі друкаваных выданняў і набыць іх, але і прыняць удзел у творчых сустрэчах з беларускімі празаікамі і паэтамі, у літаратурных дыскусіях, пабываць на прэзентацыі беларускай літаратуры.