Авторизация
 

"Больш чым кнігі" — слоган XXVI Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу

 З 6 па 10 лютага 2019 года ў 26-ы раз у выставачным комплексе «Бел Экспо» пройдзе Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — адна з самых буйных кніжных выстаў, якія праходзяць у СНД і ва Усходняй Еўропе. Удзел у ёй возьмуць прадстаўнікі 35 краін свету.

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця кірмашу адбудзецца 6 лютага пры ўдзеле Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча.

   

XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш будзе прысвечаны Году малой радзімы і II Еўрапейскім гульням, а таксама юбілеям класікаў беларускай літаратуры і памятным гістарычным дат Беларусі.

    

Упершыню выстава будзе праводзіцца не толькі на пляцоўках выставачнага комплексу, але і ў кнігарнях, бібліятэках і музеях, будуць арганізаваны літаратурныя экскурсіі, паэтычныя маршруты і тэматычныя семінары. Плануецца абмеркаваць сусветныя тэндэнцыі ў афармленні кніг, краудфандынгу, літаратурную крытыку і блогінг, працу ў сацыяльных сетках і іншыя пытанні кніжнай галіны.

   

Акрамя таго, падчас выставы прэзентуюць навінкі найбуйнейшых выдавецтваў краін блізкага і далёкага замежжа, арганізуюць аўтограф-сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі, правядуць бізнес-перамовы, майстар-класы і адукацыйныя трэнінгі.

    

Арганізатарамі Мінскай кніжнай выставы-кірмашу выступаюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі. Суарганізатарамі: Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, ААТ "Белкніга", ПК ТАА "Макбел".

Фота з інтэрнэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 564
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 968
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 64 948
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 050
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 702
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 174
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 245
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 октября 2019
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Именины 14 октября 2019
Александр, Алексей, Георгий, Иван, Михаил, Николай, Петр, Роман, Вера

Госці краін

free counters
Партнеры сайта