Авторизация
 

23 лютага сімвалізуе нязломны дух абаронцаў

 23 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца знамянальная дата — 100-годдзе Узброеных Сіл. Што яна сімвалізуе? Рэспубліка Беларусь з'яўляецца духоўным правапераемнікам усяго лепшага, што было створана ў Савецкім Саюзе практычна па ўсіх напрамках. Сімвалічна, што менавіта ў нашай краіне ўпершыню на ўсёй постсавецкай прасторы дадзены магутны імпульс адраджэнню значэння Вялікай Перамогі як самай галоўнай падзеі сучаснай гісторыі. З Беларусі пасля распаду СССР пачаўся і пашыраецца працэс адраджэння гістарычнай і духоўнай памяці народа.

З 23 лютага ў кожнага жыхара нашай краіны нязменна асацыіруецца гераізм воінаў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, беларускіх чырвонагвардзейскіх палкоў, праяўлены ў баях з германскімі войскамі пад Полацкам і Барысавам, Асіповічамі, Гомелем і Калінкаві-чамі, у кровапралітных баях з белапалякамі пад Лепелем і Маладзечнам, Мінскам і Бабруйскам; знамянальныя перамогі Чырвонай Арміі і падпольшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны; сіла і магутнасць Савецкай Арміі, якая паставіла надзейную заслону новай сусветнай вайне.


Узброеныя Сілы суверэннай Рэспублікі Беларусь паўсталі не на пустым месцы, іх калыскай стала праслаўленая Чырванасцяжная Беларуская ваенная акруга, якая з першых дзён зараджэння з'яўлялася адначасова і ваюючым фронтам. Сведчаннем яе баявых заслуг з'яўляецца ордэн Чырвонага Сцяга. Невыпадкова акруга яшчэ называлася "асобай" і "заходняй".


Для воінаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь заўсёды будзе захоўвацца маральная падтрымка баявога духу перамоганосных Чырвонай і Савецкай Армій, мы назаўсёды беражліва захаваем слаўныя традыцыі нашых папярэднікаў. На сцягах многіх нашых праслаўленых злучэнняў і часцей горда ззяюць заслужаныя баявыя ордэны за Маскву, Сталінград, Арол, Мінск, яны носяць ганаровыя найменні вызваленых гарадоў і еўрапейскіх сталіц, гвардзейскія адзнакі.


23 лютага — гэта дата, якая сімвалізуе нязломны маральны дух абаронцаў Брэсцкай крэпасці і Дняпроўскага рубяжу, мужнасць і стойкасць беларускіх партызан і падпольшчыкаў, слёзы радасці ў 1944-м пры вызваленні Беларусі. Цяпер на кожным квадратным кіламетры тэрыторыі краіны ляжаць астанкі 17 чалавек, што загінулі ў час вайны. Гэтага нельга забываць!


Будаўніцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пачалося з набыццём краінай статусу незалежнай дзяржавы — з 1991 года. Аднак найбольшую сістэмнасць працэс набыў пасля зацвярджэння кіраўніком дзяржавы пакета базавых нарматыўных дакументаў у 2001-м. У выніку ўтворана кампактная мабільная армія, здольная функцыянаваць у мірны і ваенны час. За апошнія 26 гадоў радыкальна ўдасканалена ваеннае заканадаўства. Аптымізавана арганізацыйная структура Узброеных Сіл. Для мірнага часу яна складае 65 тысяч чалавек (з іх 50 тысяч — ваеннаслужачыя). Такой колькасці ў поўнай меры дастаткова для выканання задач, якія стаяць перад арміяй, яна адпавядае сацыяльным і фінансава-эканамічным магчымасцям дзяржавы.


Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь не толькі захаваны навуковы патэнцыял, але і працягваецца яго якаснае ўмацаванне: паспяхова працуюць 28 дактароў і 323 кандыдаты навук, што дазваляе задаволіць патрэбы ў падрыхтоўцы навуковых кадраў для ваенных навучальных устаноў і ажыццяўляць даволі значны аб'ём навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ.


Сфарміравана прынцыпова новае разуменне грамадскіх адносін па выкананні грамадзянамі нашай рэспублікі воінскага абавязку, што дазволіла ўдасканаліць сістэму камплектавання Узброеных Сіл салдатамі і сяржантамі. Акрамя тэрміновай ваеннай службы і службы па кантракце ўведзена служба ў рэзерве, якая дазволіла рыхтаваць дадатковы ваеннанавучаны рэзерв без адрыву высакакласных спецыялістаў ад вытворчасці. Прычым 95% рэзервістаў маюць вышэйшую адукацыю. У грамадзян з'явілася магчымасць замены воінскай службы альтэрнатыўнай.


Важнай часткай і састаўным сродкам павышэння магчымасцей ваеннай арганізацыі дзяржавы стала тэрытарыяльная абарона. Яе канцэптуальныя асновы закладзены ў 2000 годзе і ўпершыню практычна адпрацаваны ў ходзе аператыўна-тактычных вучэнняў "Бярэзіна". За перыяд з 2006 па 2017 год зборы ў воінскіх часцях прайшлі больш за 44 тысячы ваеннаабавязаных. Прынцыпова важна, што тэрытарыяльныя войскі не падмяняюць Узброеныя Сілы, яны надаюць абароне дзяржавы ўсенародны характар.


Здольнасць эфектыўна выконваць свае задачы па фарміраванні тэрытарыяльных войск Міёрскага раёна пацвердзілі ў ходзе раптоўнай праверкі ў студзені-лютым 2014 года.


Цяпер ва Узброеных Сілах нашай краіны сфарміравана шматузроўневая і шматступенная сістэма падрыхтоўкі ваенных кадраў, якая адпавядае эканамічным магчымасцям дзяржавы і дазваляе рыхтаваць спецыялістаў па ўсіх спецыяльнасцях ад тактычнага да стратэ-гічнага ўзроўняў кіравання, ад малодшых камандзіраў да вышэйшага афіцэрскага саставу, у тым ліку сярод ваеннаслужачых запасу. Дзейнічаюць Ваенная акадэмія і сем ваенных факультэтаў у вядучых вышэйшых навучальных установах рэспублікі. Пры акадэміі адкрыты вышэйшыя акадэмічныя курсы, створаны факультэт Генеральнага штаба, менавіта з яго адкрыццём у 2006 годзе завершана стварэнне нацыянальнай ваеннай школы поўнага цыклу падрыхтоўкі афіцэраў. Чатыры ваенныя кафедры ў ВНУ рыхтуюць афіцэраў запасу.


Вялікі ўклад ва ўмацаванне абароназдольнасці краіны ўносяць выхадцы з нашага раёна. Цяпер звыш 200 землякоў служаць на пасадах афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдат кантрактнай і тэрміновай службы, службы ў рэзерве, вучацца ў Ваеннай акадэміі і на ваенных факультэтах ВНУ. Многія пасля звальнення ў запас працягваюць службу ў органах унутраных спраў, МНС, пагранічнай службы, уносяць свой уклад у патрыятычнае выхаванне моладзі. Нашы жыхары прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах тэрытарыяльнай абароны раёна, падтрыманні мабілізацыйнай гатоўнасці на неабходным узроўні.

Паважаныя жыхары раёна, ветэраны Узброеных Сіл, усе, хто прайшоў
школу армейскай вывучкі, хто цяпер у страі і хто рыхтуе сябе да службы ў арміі, хто сваёй
мірнай працай умацоўвае абароназдольнасць нашай Радзімы, дазвольце вас павіншаваць са 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пажадаць моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх добрых справах і самае галоўнае — мірнага і светлага неба над галавой.


Сяргей ЖАБЁНАК, ваенны камісар

Міёрскага раёна, падпалкоўнік.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта