Госконтроль

Выплата заробку
Сваечасовасць выплаты суб'ектамі гаспадарання заработнай платы пастаянна знаходзіцца на кантролі. Сігналы аб парушэннях сталі паступаць з Дубровенскага раёна, і яны пацвердзіліся. Тут на 1 сакавіка пратэрмінаваную запазычанасць па выплаце заработнай платы мелі 11 сельгасарганізацый, 9 з іх не прадаставілі адпаведную статыстычную справаздачнасць. Вінаватыя ў гэтым адказныя асобы будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, матэрыялы праверак накіраваны для прававой ацэнкі праваахоўчым органам, а таксама міжрайінспекцыі працы для прыняцця мер рэагавання.

 

Аналагічныя парушэнні выяўлены і ў Лёзненсім раёне. У мэтах надапушчэння падобных сітуацый плануецца ў бліжэйшы час правесці калегію Камітэта дзяржкантролю вобласці па пытаннях своечасовасці выплаты заработнай платы і сапраўднасці адлюстравання становішча ў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.


Гандаль без правіл
У ходзе маніторынгу гандлёвай сеткі Лепельскага раёна 26 сакавіка ў кожным з 7 абследаваных аб'ектаў ганлю і грамадскага харчавання выяўлены парушэнні патрабаванняў санітарных норм і правіл, правіл рознічнага гандлю, незахавання асартыментнага пераліку ці адсутнасць кантрольных вагаў. Так, у вясковых магазінах не было ёдаванай солі, воцату, агуркоў, памідораў, яблыкаў, бульбы, буракоў, морквы, недастатковы набор малочнай прадукцыі. Парушаны ўмовы захоўвання цукру, салёных агуркоў, хлебабулачных вырабаў. Адзначаны перабоі ў забеспячэнні мясам, дражджамі і іншым.
Выяўленыя парушэнні выпраўляліся ў ходзе маніторынгу. Рэкамендацыі па насычэнні гандлёвай сеткі таварамі накіраваны Лепельскаму райпа і ААТ "Лепельскі малочнакансервавы камбінат".


Сяўба пачалася з … парушэнняў
Камітэт дзяржкантролю вобласці 19 сакавіка вывучаў становішча спраў у Докшыцкім раёне па падрыхтоўцы і правядзенні веснавой пасяўной кампаніі. Выяўлены факты сяўбы без унясення ўгнаенняў у поўным аб'ёме, адсутнасці патрэбнай колькасці дызпаліва, завышэння дадзеных аб гатоўнасці сельгастэхнікі. Некаторыя гаспадаракі мелі нізкую забяспечнасць мінеральнымі тукамі, несвоечасова заворвалі арганіку, не закупілі патрэбную колькасць насення асобных культур.
Гаспадаркам рэкамендавана прыняць неадкладныя і вычарпальныя меры па выпраўленні парушэнняў. Матэрыялы кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў для рэагавання і папярэджання аналагічных недахопаў, а таксама для прыцягнення вінаватых да дысцыплінарнай адказнасці накіраваны ў Докшыцкі райвыканкам і Віцебскі аблвыканкам.

 

Бананы без сертыфікатаў
Работнікі Наваполацкага міжрайаддзела фінансавых расследаванняў сумесна з супрацоўнікамі Расонскага РАУС папярэдзілі ўвоз у краіну з РФ вялікай партыі (20 тон) бананаў без абавязковага ў такіх выпадках фітасанітарнага сертыфіката. Пачаты адміністрацыйны працэс, транспартны сродак і груз арыштаваны. За такое парушэнне прадугледжваецца штраф у 50 базавых велічынь з канфіскацыяй ці без канфіскацыі грузу.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.