17 кастрычніка ў абласной філармоніі адбылося ўшанаванне лепшых работнікаў культуры Віцебшчыны за высокія творчыя дасягненні. Гэтае традыцыйнае мерапрыемства сёлета было прымеркавана не да прафесійнага свята, а да 75-годдзя абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў падзякаваў культработнікам за старанную працу і ўручыў прэміі аблвыканкама ў 20 базавых велічынь самым-самым па васьмі намінацыях. Лепшым бібліятэчным работнікам Віцебшчыны названа бібліятэкар Язненскай сельскай бібліятэкі Ларыса Карпава.