Миорская толока в Толочине

Миорская толока в Толочине Дарога да "Дажынак" у хлебаробаў Міёршчыны ў прамым і пераносным сэнсе была доўгай. Шмат старання прыклалі, каб трапіць на галоўнае свята, што праходзіла ў Талачыне. Ехала мясцовая дэлегацыя каля 5 гадзін, адправіўшыся ў дарогу задоўга да ўсходу сонца. Работнікам сельгасвытворчасці не прывыкаць, у іх кожны дзень ранні. 

 

—У складзе раённай дэлегацыі налічвалася больш за 30 чалавек на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам Кузняцовым, старшынёй раённага Савета Марыяй Баніфатавай, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаславам Бялько,—расказвае галоўны кіраўнік раслінаводчай галіны раёна Віктар Гагалінскі. 

 

 

(Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.)
—Пачалося мерапрыемства з маршу-параду духавых аркестраў і барабаншчыц вобласці. Затым адбылося ўскладанне кветак на Кургане Славы і святочнае шэсце працаўнікоў Віцебшчыны. Галоўныя героі, хто зрабіў важкі ўнёсак ва ўраджай-2015—камбайнеры, вадзіцелі, механізатары, спецыялісты агранамічных служб, кіраўнікі гаспадарак. Не сорамна было прадстаўляць Міёршчыну, бо сёлета намалацілі 73 509 тон збожжа пры ўраджайнасці  39,1 ц/га. Крыху не ўдалося дацягнуць  да рэкорднага паказчыка—у 1990-ым годзе на палетках мясцовых сельгасарганізацый мы атрымалі 74,5 тысячы тон зерня, але тады і пасяўныя плошчы былі большымі.
На ўрачыстым адкрыцці вітаў гасцей свята старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, які адзначыў, што сёлета ў вобласці сабралі        1 440 000 тон збожжа, і гэта лепшы вынік за апошнія 40 гадоў. Сярэдняя ўраджайнасць дасягнула 36,6 цэнтнера з гектара, а ў асобных гаспадарках яна намнога вышэйшая: рэкорд паставіла прадпрыемства "Хацілы-Агра" з Пастаўскага раёна, дзе з кожнага гектара сабралі па 80,5 цэнтнера збожжа. Упершыню пераадолелі 100 000 намалот збожжа Верхнядзвінскі, Дубровенскі і Талачынскі раёны. 
"Атрымаўшы добрыя вынікі, аграрыі паўночнага рэгіёну краіны пераадолелі псіхалагічны бар'ер, зламалі стэрэатып і пераканаліся ў тым, што і на нашых землях, у нашых умовах можна атрымліваць высокія ўраджаі",—казаў Мікалай Шарстнёў, і падкрэсліў, што Віцебшчына сёлета ўпершыню адгружае збожжа на экспарт. Падзякаваўшы аграрыям за працу і зарыентаваўшы іх на дасягненне больш высокіх рубяжоў, кіраўнік вобласці ўручыў узнагароды. Сярод хлебаробаў прадстаўнікі ААТ "Мерыца"—галоўны аграном Галіна Адамовіч і вадзіцель Валерый Касевіч атрымалі прэміі і падзячныя лісты. Кіраўніка ААТ "Мерыца" Алену Лаўрыновіч адзначылі за высокія паказчыкі па вытворчасці збожжа, уручылі сертыфікат на падарунак. З "Дажынак" прыгнаў трактар-пагрузчык "Амкадор -352" механізатар з гэтай жа гаспадаркі Уладзімір Любезных.
За шматгадовую працу і забеспячэнне высокіх паказчыкаў па вытворчасці збожжа адзначаны і намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Гагалінскі.
Уздоўж цэнтральнай вуліцы ў Талочыне падчас кірмашу размясціліся шматлікія святочныя пляцоўкі. 
—Наш раён прыняў удзел у тэатралізаваным прадстаўленні брэндаў гарадоў і раёнаў вобласці,—расказаў намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Васіль Мядзюха.—Ансамбаль "Мёрыца" падрыхтаваў праграму. Дарэчы, гэтыя артысты суправаджалі і прадстаўнікоў раёна падчас святочнага шэсця. Дзякуй Ігару Лаўцу, Вячаславу Адзінцу, Дзмітрыю Радзіка, Дар’і і Яўгеніі Шук, Дзіяне Маляўка, Святлане Яроменак, Ігару Сардыку, Іосіфу Вільчынскаму. Сям'я Філіпавых выступала з песняй "Касіў Ясь канюшыну" на цэнтральнай сцэне фестывалю побач са многімі знакамітымі артыстамі рэспублікі. 
Дзякуючы афармленню работнікаў культуры і спецыялістаў экацэнтра "Ельня" адметнай атрымалася і тэматычная брэндавая пляцоўка "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Неаднаразова траплялі ў аб'ектыў фатографаў Андрэй Чапулёнак і Насця Ільніцкая, якія прагульваліся ў касцюмах Жураўля і Журавінкі.
Здзіўлялі гасцей свята клуб беларускай нацыянальнай кухні "Цвецінскія прысмакі", Дзісенскі Дом рамёстваў—шматлікімі  народнымі вырабамі. 
Удзельнікі абласнога фестывалю-кірмашу, якім раней даводзілася быць у Талачыне, адзначылі, што горад у ходзе падрыхтоўкі да фестывалю абнавіўся, памаладзеў—шмат зроблена па яго добраўпарадкаванні.
Завяршылася свята вялікім феерверкам.
Падрыхтавала 
Эліза БЛАЖЭВІЧ.

—Пачалося мерапрыемства з маршу-параду духавых аркестраў і барабаншчыц вобласці. Затым адбылося ўскладанне кветак на Кургане Славы і святочнае шэсце працаўнікоў Віцебшчыны. Галоўныя героі, хто зрабіў важкі ўнёсак ва ўраджай-2015—камбайнеры, вадзіцелі, механізатары, спецыялісты агранамічных служб, кіраўнікі гаспадарак. Не сорамна было прадстаўляць Міёршчыну, бо сёлета намалацілі 73 509 тон збожжа пры ўраджайнасці  39,1 ц/га.

 

Крыху не ўдалося дацягнуць  да рэкорднага паказчыка—у 1990-ым годзе на палетках мясцовых сельгасарганізацый мы атрымалі 74,5 тысячы тон зерня, але тады і пасяўныя плошчы былі большымі.На ўрачыстым адкрыцці вітаў гасцей свята старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, які адзначыў, што сёлета ў вобласці сабралі 1 440 000 тон збожжа, і гэта лепшы вынік за апошнія 40 гадоў. Сярэдняя ўраджайнасць дасягнула 36,6 цэнтнера з гектара, а ў асобных гаспадарках яна намнога вышэйшая: рэкорд паставіла прадпрыемства "Хацілы-Агра" з Пастаўскага раёна, дзе з кожнага гектара сабралі па 80,5 цэнтнера збожжа. Упершыню пераадолелі 100 000 намалот збожжа Верхнядзвінскі, Дубровенскі і Талачынскі раёны. "Атрымаўшы добрыя вынікі, аграрыі паўночнага рэгіёну краіны пераадолелі псіхалагічны бар'ер, зламалі стэрэатып і пераканаліся ў тым, што і на нашых землях, у нашых умовах можна атрымліваць высокія ўраджаі",—казаў Мікалай Шарстнёў, і падкрэсліў, што Віцебшчына сёлета ўпершыню адгружае збожжа на экспарт. Падзякаваўшы аграрыям за працу і зарыентаваўшы іх на дасягненне больш высокіх рубяжоў, кіраўнік вобласці ўручыў узнагароды.

 

Сярод хлебаробаў прадстаўнікі ААТ "Мерыца"—галоўны аграном Галіна Адамовіч і вадзіцель Валерый Касевіч атрымалі прэміі і падзячныя лісты. Кіраўніка ААТ "Мерыца" Алену Лаўрыновіч адзначылі за высокія паказчыкі па вытворчасці збожжа, уручылі сертыфікат на падарунак. З "Дажынак" прыгнаў трактар-пагрузчык "Амкадор -352" механізатар з гэтай жа гаспадаркі Уладзімір Любезных.За шматгадовую працу і забеспячэнне высокіх паказчыкаў па вытворчасці збожжа адзначаны і намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Гагалінскі.

 

Уздоўж цэнтральнай вуліцы ў Талочыне падчас кірмашу размясціліся шматлікія святочныя пляцоўкі. —Наш раён прыняў удзел у тэатралізаваным прадстаўленні брэндаў гарадоў і раёнаў вобласці,—расказаў намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Васіль Мядзюха.—Ансамбаль "Мёрыца" падрыхтаваў праграму. Дарэчы, гэтыя артысты суправаджалі і прадстаўнікоў раёна падчас святочнага шэсця. Дзякуй Ігару Лаўцу, Вячаславу Адзінцу, Дзмітрыю Радзіка, Дар’і і Яўгеніі Шук, Дзіяне Маляўка, Святлане Яроменак, Ігару Сардыку, Іосіфу Вільчынскаму.

 

Сям'я Філіпавых выступала з песняй "Касіў Ясь канюшыну" на цэнтральнай сцэне фестывалю побач са многімі знакамітымі артыстамі рэспублікі. Дзякуючы афармленню работнікаў культуры і спецыялістаў экацэнтра "Ельня" адметнай атрымалася і тэматычная брэндавая пляцоўка "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Неаднаразова траплялі ў аб'ектыў фатографаў Андрэй Чапулёнак і Насця Ільніцкая, якія прагульваліся ў касцюмах Жураўля і Журавінкі.Здзіўлялі гасцей свята клуб беларускай нацыянальнай кухні "Цвецінскія прысмакі", Дзісенскі Дом рамёстваў—шматлікімі  народнымі вырабамі. Удзельнікі абласнога фестывалю-кірмашу, якім раней даводзілася быць у Талачыне, адзначылі, што горад у ходзе падрыхтоўкі да фестывалю абнавіўся, памаладзеў—шмат зроблена па яго добраўпарадкаванні.Завяршылася свята вялікім феерверкам.

 

Падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.