У студзені-лютым 2014 года ў вобласці на будаўніцтва жылля выкарыстана 254,7 млрд. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што складае 12,6% да агульнага аб'ёму інвестыцый і 122% ад аналагічнага перыяду летась. Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ўзвялі 625 кватэр (у мінулым годзе за такі час — 496). Уведзена ў эксплуатацыю 44,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 10,8% да прадугледжанага заданнем на год і 105,8% да ўзроўню 2013-га.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 30 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы ці 67,7% уводу. Гэта на 7,8 тыс. квадратных метраў больш леташняга.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля ці 20,3% (летась — 20%).
У Міёрскім раёне пры гадавым заданні ўводу ў эксплуатацыю за кошт усіх крыніц фінансавання 4200 кв. м жылля здадзена за студзень-люты сёлета 303 кв. м ці 7,2% да задання і 47,3% да леташняга.
У студзені-лютым сёлета ў вобласці выкарыстана 2019,6 млрд. рублёў інвестыцый ў асноўны капітал, у супаставімых цэнах гэта 45% да адпаведнага перыяду летась. Будаўніча-мантажныя работы выкананы на 965,1 млрд. рублёў, што ў супаставімых цэнах складае 62,2% да адпаведнага перыяду мінулага года. Удзельная вага будаўнача-мантажных работ — 47,8% агульнага аб'ёму інвестыцый. На набыццё машын, абсталявання, транспарту накіравана 725,9 млрд. рублёў інвестыцый (35,9%) ці 32,3% да ўзроўню студзеня 2013 года. На долю імпартных прыходзіцца 59,6% сродкаў.
У Міёрскім раёне інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-люты склалі 27184 млн. рублёў, а гэта 96,9% да такога перыяду летась.
Л. ІВАНЕНКА,
намеснік начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці.