Госконтроль информирует: пустое жильё — для нуждающихся
gazeta 13-02-2019, 11:05 1 841 На Віцебшчыне
Згодна са статыстыкай, у Віцебскай вобласці больш за 900 незаселеных жылых дамоў і кватэр. Многія з іх фактычна без нагляду, прыйшлі ў непрыдатны стан. Аднак шматлікія можна адрамантаваць і прадаставіць маючым патрэбу.
НАПРЫКЛАД, у вёсцы Андрэеўшчына (тры кіламетры ад Оршы, з паслугамі гарадскога транспарта) у доме па вуліцы Воінскай, д.2 (1961 года пабудовы, двухпавярховы, цагляны, агульная плошча 635 кв.м.), з 2013 года пустуюць восем з шаснаццаці кватэр (другі пад’езд). Пры Андрэеўшчынскім сельсавеце на ўліку 52 маючыя патрэбу грамадзяніны, гатовыя засяліцца ва ўказанае жыллё пры наяўнасці ўмоў для пражывання. Аднак УП “Оршакамгас” меры не прымае.
У Лепельскім райвыканкаме і сельвыканкамах на ўліку больш за 1300 грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пры гэтым на тэрыторыі раёна каля 250 незаселеных жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (з іх 240 пустуюць звыш года, а некаторыя — пяць і больш).
Толькі ў Горскім сельсавеце на ўліку маючых патрэбу 156 чалавек, а ў ваенным гарадку Заслонава не занята 61 кватэра, дзе патрэбны бягучы рамонт. А пасля можна выкарыстаць у якасці камерцыйнага жылля ці ў рамках Указа ад 13 чэрвеня 2018 года №237 “Аб распараджэнні дзяржаўным жыллёвым фондам” прадаць маючым патрэбу грамадзянам. Аднак работу ў гэтым накірунку райвыканкам не арганізаваў належным чынам. Варта адзначыць, што пустыя кватэры, пра якія ідзе размова, размешчаны ў незаселеных дамах, маюць усе камунікацыі і зручнасці, вялікія па плошчы. Нязначныя сродкі для рамонту ў параўнанні з будаўніцтвам новага жылля могуць ператварыць іх ва ўтульныя апартаменты.
Камітэт вобласці прапанаваў гаррайвыканкамам актывізаваць работу па прадастаўленні незаселенага (пустуючага) дзяржаўнага жыллёвага фонду (уключаючы давядзенне адпаведнай інфармацыі ў глабальныя камп’ютарныя сеткі Інтэрнэт, праз сродкі масавай інфармацыі, а таксама іншымі спосабамі), знайсці магчымасць аказаць падтрымку грамадзянам і правесці рамонт уласнымі сіламі, абмежаваць доступ чужых асоб у пустыя дамы, кватэры і забяспечыць іх захаванасць.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.