Полезные курсы

З 28 студзеня да 1 лютага пры Віцебскім аблвыканкаме былі арганізаваны спецыяльныя вучэбныя курсы для намеснікаў начальнікаў райсельгасхарчаў па раслінаводстве.

Неабходнасць павелічэння вытворчасці прадукцыі і ўмацавання эканомікі сельгасвытворчасці прымушае вышукваць шляхі і рэзервы для павышэння ўраджайнасці сельгаскультур. Для забеспячэння выніковай дзейнасці раслінаводчай галіны трэба звяртаць увагу на многія аспекты: прымяненне новых прагрэсіўных тэхналогій, зберажэнне рэсурсаў, умацаванне дысцыпліны, змяненне псіхалогіі работнікаў, забеспячэнне належных умоў працы, арганізацыю вытворчасці, справаводства… На  гэтых і іншых не менш важных пытаннях і акцэнтвалі ўвагу галоўных прадстаўнікоў раслінаводчых галін раёнаў вобласці  лектары-навукоўцы.

 

На курсах папоўніў запасы ведаў і намеснік начальніка раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міёрскага райвыканкама Віктар Уладзіміравіч Гагалінскі, які падкрэсліў, што перад сельгасвытворчасцю стаяць вялікія задачы. Трэба мабілізавацца для паспяховага іх выканання, і кожнаму, ад радавога работніка да кіраўніка, карысна папоўніць запасы ведаў. Сёлета, у Год беражлівасці, будзе акцэнтвацца асаблівая ўвага на пытаннях эканоміі і эканомікі, павышэнні рэнтабельнасці вытворчасці.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.