На пороге реорганизации

У чацвер, 3 кастрычніка, прайшоў абласны семінар у рэжыме відэаканферэнцыі па тэме "Аб рэалізацыі патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2014 г.№348 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый аграпрамысловага комплексу". На яго былі запрошаны ў раённыя відэастудыі старшыні райвыканкамаў і іх намеснікі па пытаннях сельскай гаспадаркі і эканомікі, намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па эканоміцы і галоўныя бухгалтары, кіраўнікі і галоўныя бухгалтары, а таксама эканамісты ўсіх арганізацый АПК.

 

Вялі  семінар намеснікі старшыні аблвыканкама Э. М. Дзям'янаў і А. С. Мацкевіч.

Прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікі ААТ "Белаграпрамбанк" — Віцебскае абласное ўпраўленне далі тлумачэнні па палажэннях Указа Прэ-зідэнта ад 17.07.2014 г. №348 і па мерах яго рэалізацыі.

 

Начальнік упраўлення экспертызы ацэнкі і рэфармавання дзяржаўнага фонду "Віцебскаблмаёмасць" Л. М. Баравікова падрабязна расказала пра парадак  далучэння дзяржаўных унітарных сельгаспрадпрыемстваў да адкрытых акцыянерных таварыстваў. А начальнік аддзела арганізацыі ўладальніцкага нагляду і звароту акцый гэтага фонду К. Э. Валодчанка тлумачыў, як праводзіць рэарганізацыю адкрытых акцыянерных таварыстваў шляхам іх далучэння да іншых акцыянерных таварыстваў.

 

Для даведкі: у нашым раёне плануецца рэарганізацыя ААТ "Папшулі", "Пад'ельцы", "Наўгароды",  "Міёрскі райаграсэрвіс", "Узмёнскі край", "Гвар-дзейскі", "Чэрасы", КУП "Язна", ВУПКУ "Міёрскі" і "Юбілейны" шляхам далучэння іх да прадпрыемстваў.

 

Пасля семінара прайшла раённая нарада па пытаннях сельгасвытворчасці. Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў і начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько давялі да ведама дырэктараў сельгасарганізацый асноўныя задачы, пастаўленыя перад аграрыямі вобласці, акцэнтаваўшы ўвагу на неабходнасці завяршыць усе ўборачныя работы і павысіць вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі, максімальна павялічыць запасы кармоў.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.