Начальником отдела экономики райисполкома назначена Татьяна Баранова

 З 16 ліпеня начальнікам аддзела эканомікі райвыканкама прызначана Таццяна Баранава.

 Нарадзілася Таццяна Аляксандраўна ў лістападзе 1979 года ў Міёрах. Выпускніца УА «Міёрская сярэдняя школа № 3» адразу па заканчэнні школы ўладкавалася працаваць у прыёмную Міёрскага райвыканкама, паралельна атрымлівала вышэйшую адукацыю ў Полацкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Бухгалтарскі улік, аналіз і аўдыт».

У 2008 годзе прапанавалі пасаду  галоўнага спецыяліста  аддзела эканомікі, на якой працавала да нядаўняга часу.

Новы кіраўнік ацэньвае, што раён спраўляецца з выкананнем паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, па выніках першага паўгоддзя плануецца забеспячэнне васьмі паказчыкаў з 14-і даведзеных. Добра спрацавала прамысловая сфера. Сярод першачарговых задач бачыць выхад горадаўтваральных прадпрыемстваў на новыя рынкі збыту прадукцыі, паколькі патэнцыял ёсць. У прыватнасці, УП «Міёрскі мясакамбінат» трэба – з улікам сённяшніх рэалій – уводзіць іншыя таварныя пазіцыі. Напрыклад, халяльную прадукцыю, запатрабаваную ў краінах Афрыкі, Бліжняга Усходу і Паўднёва-Усходняй Азіі. У добрым тэмпе працуе металапракатная кампанія, паступова нарошчваючы тэмпы і пашыраючы рынкі збыту.

Яшчэ адна з прыярытэтных задач, па меркаванні начальніка аддзела эканомікі райвыканкама, – павелічэнне тавараабароту. Для яе ажыццяўлення неабходна прывабліваць турыстаў. Першы крок да гэтага – таварыства  з абмежаванай адказнасцю  «Тэрыторыя «Жураўліная Ельня» ўключана ў праект «Рэгіянальная ініцыятыва», які прадугледжвае турыстычныя, а таксама паслугі пражывання і харчавання. Вялікія планы і на развіццё заказніка: не проста карыстацца ім, а добраўпарадкоўваць і памнажаць зробленае на агульны дабрабыт нашага краю.

Таццяна Аляксандраўна замужам, разам з мужам выхоўваюць дачку-студэнтку і дваіх сыноў. 

0 комментариев

Добавить комментарий