Подготовка к 30-летию районной ветеранской организации

Подготовка к 30-летию районной ветеранской организацииПадрыхтоўка да 30-годдзя раённай ветэранскай арганізацыі прадугледжвае  шэраг мерапрыемстваў, адным з якіх стала сустрэча з насельнікамі аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Дзісне. Яна адбылася ў апошні зімовы дзень 28 лютага, аднак  прайшла па-вясноваму цёпла.

 

Жыхароў аддзялення, дзядуляў і бабуль, якім асабліва патрабуецца дапамога і падтрымка грамадства і дзяржавы, шчыра ві-тала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Пра справы раённай ветэранскай арганізацыі расказаў яе кіраўнік Часлаў Кашкур. Дарэчы, цяпер яна, бадай, самая масавая ў раёне, дзейнічаюць 43 пярвічкі. Пастаянная ўвага ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якіх застаецца ўсё менш. І ў аддзяленні два з іх—Генадзь Міхайлавіч Федарэц і Уладзімір Альдэфонсавіч Мароз.


З пастаяннымі жыхарамі аддзялення добра знаёма галоўны ўрач Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду Святлана Палячэнка. Ведае пра стан здароўя кожнага, умовы жыцця, клопаты. І абяцала, што са сваімі памочнікамі-медыкамі і ў далейшым будзе прыходзіць на дапамогу па першай просьбе.


Подготовка к 30-летию районной ветеранской организацииШто персанал стараецца забяспечыць патрэбы жыхароў аддзялення, добра ведае дырэктар ТЦСАН Алена Шамёнак. Гэтая ўстанова ў яе падпарадкаванні, яна тут часта бывае. Але сацыяльныя работнікі нацэлены на далейшае паляпшэнне абслугоўвання ветэранаў. Гатовы выслухаць новыя прапановы.


Аўтару гэтых радкоў было прыемна яшчэ раз упэўніцца, што жыхары аддзялення чытаюць раённую газету, пра многіх з іх раённыя журналісты пісалі, расказвалі пра жыццё і справы ўстановы. Будзем падтрымліваць творчыя сувязі і далей.
Другой часткай сустрэчы, мастацкай, стаў канцэрт, падрыхтаваны работнікамі і самадзейнымі артыстамі Дзісенскага ГЦК. Яго адкрыла выступленне аматарскага аб'яднання ветэранаў "Чырвоны гваздзік". Ад іх песенную эстафету перанялі юныя спевакі-пяцікласнікі Паліна Валенцік і Данііл Астукевіч. Усю душу ўклалі ў выкананне сольных і сумесных нумароў Аляксей Астукевіч, дырэктар ГЦК, аматары мастацкай самадзейнасці Ядвіга Ганебная, Вера Дуброўская, Людміла Тарубарава. А развітальным акордам стала яркае выступленне калектыву "Дзісенчукоў", хаця і ў няпоўным складзе. Праграму вяла мастацкі кіраўнік ГЦК Ксенія Кагукіна.


З падобнымі насычанымі і аптымістычнымі праграмамі самадзейныя артысты Дзісны наведваюцца ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання рэгулярна. Выязджаюць з канцэртамі і ў суседскую ўстанову для ветэранаў вайны ў Шаркаўшчынскі раён.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.