Прадстаўнікі раённага савета ветэранскай арганізацыі наведаюць 6 мая ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай у Дзісне, Язненскім, Завуццеўскім і Туркоўскім сельсаветах.
Мэта візітаў — віншаванне са Святам Перамогі, уручэнне сувеніраў. 7 мая дэлегацыя папоўніцца культработнікамі, якія падрыхтавалі музычныя віншаванні для былых франтавікоў з Новапагосцкага, Перабродскага, Міёрскага і Павяцкага сельсаветаў. 8 мая ветэранаў Міёр павіншуюць з самым цудоўным майскім святам прадстаўнікі БРСМ.