У нядзелю, 26 лютага, у райцэнтры адбылося традыцыйнае свята праводзін зімы. На плошчы ля РДК для малечы былі арганізаваны гульні і конкурсы, дарослых парадавалі выступленні артыстаў і пазабаўлялі скамарохі, прынеслі задавальненне спаборніцтвы рыбаловаў. На вогнішчы спалена пудзіла Зімы. Гараджане маглі паласавацца блінамі з розным начыннем і шашлыкамі.
Свежыя хлебабулачныя вырабы прапаноўвалі хлебазавод, а каўбасныя—мясакамбінат. Агароднікі набылі пажыўныя грунты для расады. Каму не хапіла паліва на завяршэнне зімы — папоўнілі запасы дроў. На сцэне РДК адбыўся заключны этап раённага агляду мастацкай самадзейнасці.
Больш фота ў нашых групах у сацыяльных сетках. Леанід МАТЭЛЕНАК.