Отыграл "разгуляй"...

Отыграл "разгуляй"... "Масленічны разгуляй" напоўніў у першы сакавіцкі дзень вуліцы райцэнтра святочнай мітуснёй. Вядома, найбольш ажыўлена было ў цэнтры падзей —  на плошчы ля РДК і прылеглым да яе ўчастку вуліцы Камуністычнай. Тут размясціўся кірмаш. Бліжэй да пакупнікоў паставілі свае палаткі індывідуальныя прадпрымальнікі. Улічваючы, што хутка веснавая сяўба, насенны ячмень прапаноўвалі сельгасвытворцы: гатунак "бацька" прывёз ВУПКУ "Міёрскі" па 2600 рублёў за кілаграм, а "бровар" прапаноўвала ААТ "Пад'ельцы" па 2500. Попыт аказаўся не надта вялікі, але пастаянны. Не было чаргі на дровы, а іх УП ЖКГ і паліўзбыт даставілі на трактарных прычэпах за паўтара-два мільёны ў залежнасці ад колькасці нагружаных цурбаноў. А вось капуста ў фермера закончылася хутка.

 

Отыграл "разгуляй"... Паступова болела жадаючых паспытаць шчасця ў бяс-пройгрышнай латарэі ў майстроў з Віцебска і мясцовага спецыяліста па бісерапляценні Вольгі Дзядзюра.
Вясенняя актыўнасць пакупнікоў па зразумелых прычынах праяўлялася ля насенных і прадуктовых прылаўкаў. Шашлыкамі і блінамі паспяхова спакушалі наведвальнікаў прылаўкі спажыўтаварыства і грамадскага аб'яднання харчавання. Шмат смакаты прапаноўвалі вітрыны хлебазавода, мясакамбіната. Але, бадай, самай вялікай папулярнасцю карысталіся прысмакі нацыянальнай кухні, якія прапаноўвалі паспытаць цвецінскія кулінары. Ролі гасцінных гаспадара і гаспадыні выконвалі Віктар Філіповіч і Валянціна Каласёнак, ім дапамагалі Анастасія Лаўрыновіч, Дар'я Казлоўская і Іна Яленская, а самыя папулярныя стравы гатавала Ірына Капуста.


Отыграл "разгуляй"... Пад апладысменты гледачоў тэтралізаванае прадстаўленне праводзілі работнікі Міёрскага РДК, гульні арганізоўвалі культработнікі з Пераброддзя, сваю праграму ім у падтрымку прывезлі калегі з Шаркаўшчыны. Вядома, кульмінацыйным момантам стала вогнішча, на якім спалена пудзіла Зімы. Вясна ўступіла ў свае правы.
Свята прадоўжылася ў глядзельнай зале РДК, дзе на шмат гадзін расцягнуўся заключны этап раённага агляду мастацкай самадзейнасці.
***
Отыграл "разгуляй"... У Дзісне святочныя мерапрыемствы развітання з зімой прайшлі ў суботу, 28 лютага. І тут гараджан парадавалі сваімі вырабамі работнікі спажыўтаварыства і мясакамбіната, ААТ "Мікалаёўскі" задаволіў патрэбы ў зерні (20 тысяч рублёў за вядро ці 100 тыс. за мяшок) і мёдзе. Лясгас і УП ЖКГ прапаноўвалі дровы, райгаз — пажыўныя грунты. Гарадскі Цэнтр культуры арганізаваў забаўляльную праграму.



Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.