Гарыць пудзіла Зімы — гэта кульмінацыйны момант Масленіцы, якую адзначылі міярчане 26 лютага. Яны ўдзельнічалі ў вялікім кірмашы, мелі магчымасць паласавацца блінамі ад спажыўкааперацыі, шашлыком ад мясакамбіната, прадэгуставаць вырабы ад хлебазавода, культработнікі прапанавалі тэатралізаваную праграму, спартсмены — шматлікія спаборніцтвы. Выявілі лепшых рыбаловы на возеры. Але сапраўднае захапленне ў гледачоў выклікаў гарадскі тур раённага агляду мастацкай самадзейнасці на сцэне РДК.