"Проводы зимы" в Миорах и Дисне

"Проводы зимы" в Миорах и ДиснеУ Дзісне свята адбудзецца ў суботу, 25 лютага, на рыначнай плошчы па вуліцы Каперніка. Кірмаш тут пачнецца ў 9 гадзін, на 10.00 запланаваны канцэртная праграма, забавы для дзяцей і дарослых.

 

У Міёрах святочныя мерапрыемствы будуць праходзіць на плошчы Леніна ля РДК у нядзелю, 26 лютага. Гандлёвыя палаткі з уласнай прадукцыяй райспажыўтаварыства, прадпрыемства грамадскага харчавання, хлебазавода, мясакабіната, КБА і іншых прадпрыемстваў чакаюць пакупнікоў з 9.00. Газавікі прывязуць пажыўныя грунты для агароднікаў, лясгас і райпаліўзбыт—дровы.


З 10.00 пачнуцца культурна-масавыя, забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы. З 12 гадзін сцэна РДК запоўніцца ўдзельнікамі заключнага этапа раённага агляду мастацкай самадзейнасці.
Нядзельны рынак з удзелам індывідуальных прадпрымальнікаў у райцэнтры будзе працаваць па звычайным распарадку.

 

Фота для ілюстрацыі.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.