Проводы зимы уже на этой неделе в Миорах, Дисне и агрогородке Язно

 На гэтым тыдні ў раёне пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Масленіцы. Час правядзення — з 9 да 13 гадзін. Запланаваны канцэртная і забаўляльная праграмы, спартыўныя спаборніцтвы.

У аграгарадку Язна свята адбудзецца ў сераду, 14 лютага, ва ўстаноўленым месцы гандлю. 17 лютага масавыя мерапрыемствы пройдуць у Дзісне на рыначнай плошчы па вуліцы Каперніка. У нядзелю, 18 лютага, праводзіны зімы адзначаць у райцэнтры. Гулянні пройдуць на плошчы перад гарадскім рынкам.


Райспажыўтаварыства, ГУП "Міёрыгандаль", "Міёрскі гурман", хлебазавод, Дзісенскі лясгас, райпаліўзбыт, ЖКГ правядуць стылізаваны тэматычны гандаль. Падчас свята будуць арганізаваны паслугі грамадскага харчавання.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.