Авторизация
 

Працаўнікі Міёршчыны ўзнагароджаны ў ліку лаўрэатаў пачэснага звання "Чалавек года Віцебшчыны"

Труженики Миорщины награждены в числе лауреатов почётного звания "Человек года Витебщины"Традыцыйная цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў пачэснага звання "Чалавек года Віцебшчыны"— адна з самых яркіх у шэрагу святочных мерапрыемстваў пачатку года. Яе з нецярпеннем чакаюць і калектывы Міёрскага краю. Не дарэмна, бо ў лік ста лепшых прадстаўнікоў разнастайных сфер дзейнасці заўсёды ўваходзяць нашы землякі, чые працоўная біяграфія і прафесійныя дасягненні, асабістыя і чалавечыя якасці заслугоўваюць вышэйшых адзнак і вартыя прызнання грамадскасці.

 

Труженики Миорщины награждены в числе лауреатов почётного звания "Человек года Витебщины"Па выніках леташніх намаганняў зорную кагорту папоўнілі трое. У намінацыі "Прамысловасць" адзначана начальнік Дзісенскага цэха №4 КУВП "Віцябчанка" Ганна ВОЮШ, "Ахова навакольнага асяроддзя і лясная гаспадарка"—ляснічы Новапагосцкага лясніцтва Мікалай Мішук, у раздзеле "Жыллёва-камунальная гаспадарка"—слесар па рамонце абсталявання цеплавых сетак УП ЖКГ Сяргей Касевіч. Трэцяга лютага ў складзе дэлегацыі, якую ўзначаліла старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава, лаўрэаты накіраваліся на ўрачыстасць у канцэртную залу "Віцебск".

 

Лепшых працаўнікоў Прыдзвіння вітаў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў .
—Праца—заўсёды была і застаецца меркай каштоўнасці чалавека,—-гаварыў Мікалай Мікалаевіч. —Гісторыя вучыць—мір, праца, згода, згуртаванасць—гэта надзейны падмурак дабрабыту любой краіны.


Труженики Миорщины награждены в числе лауреатов почётного звания "Человек года Витебщины"Паляпшэнне якасці жыцця людзей у цяперашніх умовах, як адзначыў старшыня аблвыканкама, немагчыма без інавацый, рэалізацыі прагрэсіўных наватарскіх ідэй ва ўсіх сферах дзейнасці. З мінулага года пачаўся адлік новай пяцігодкі, асноўныя накірункі якой разгледжаны і адобраны на V Усебеларускім народным сходзе. Па шэрагу паказчыкаў Віцебшчыне ўдалося дасягнуць станоўчай дынамікі. Яна займае лідзіруючую пазіцыю ў рэспубліцы па вытворчасці інавацыйнай прадукцыі ў прамысловасці. За мінулы год уведзена ў эксплуатацыю каля 305 тысяч квадратных метраў жылля ці 106% да задання. У аграрным сектары ўдалося павялічыць вытворчасць малака, атрымаць больш за 4 тысячы літраў надою ад каровы, узнавіць пагалоўе свіней да ўзроўню, што быў да сітуацыі па АЧС. У 1,4 раза павялічылася вытворчасць кармоў.


У бягучым годзе неабходна павысіць эфектыўнасць сельгасвытворчасці за кошт далейшага развіцця чатырох буйных інтэграваных фарміраванняў, створаных на базе Віцебскага мясакабіната, Глыбоцкага камбікормавага завода, Аршанскага і Полацкага камбінатаў хлебапрадуктаў. Аграпрамысловым комплексам належыць развіваць інтэнсіўнае земляробства, павялічваць пагалоўе буйной рагатай жывёлы, прадукцыйнасць дойнага статка, развіваць мясную жывёлагадоўлю, прадоўжыць дынаміку росту вытворчасці малака, свініны, птушкі. Поўная загрузка перапрацоўчых прадпрыемстваў, прыцягненне валюты ў вобласць—прыярытэтныя задачы. Важна захаваць і нарасціць патэнцыял малога і сярэдняга бізнесу, ствараць рабочыя месцы для занятасці насельніцтва, асабліва ў невялікіх гарадах і сельскай мясцовасці.


Труженики Миорщины награждены в числе лауреатов почётного звания "Человек года Витебщины"2017-ы аб'яўлены Годам навукі. Як адзначыў Мікалай Шарстнёў, менавіта з перадавымі распрацоўкамі напрамую звязаны рост дабрабыту, інтэлектуальнае развіццё нацыі.


На сцэну для ўзнагароджання ўзыходзілі прадстаўнікі самых розных сфер дзейнасці—ад рабочых да кіраўнікоў буйных рангаў, якія ўмеюць эфектыўна і па-наватарску працаваць, нягледзячы на крызісныя з'явы і іншыя неспрыяльныя абставіны. Напрыклад, кіраўнік сялянскай гаспадаркі Анатоль Барадулькін развівае прадпрыемства па дрэваапрацоўцы на сяле. Штогод утварае па 10-15 новых працоўных месцаў. Актыўна дапамагае ветэранам, дзіцячай садку-школе, карыстаецца павагай у Расонскім раёне.


Труженики Миорщины награждены в числе лауреатов почётного звания "Человек года Витебщины"Менеджар па турызме Алена Паднябеснава—аўтар унікальных праектаў у вобласці культурна-адукацыйнага турызму, накіраваных на развіццё турыстычнага патэнцыялу Віцебшчыны на знешнім рынку.
Пад кіраўніцтвам начальніка Ганны ВОЮШ Дзісенскі цэх №4 КУВП "Віцябчанка" якасна і ў тэрмін выконвае складаныя заказы па пашыве верхняга адзення беларускіх і замежных спажыўцоў. Аб'ём вытворчасці летась вырас у 1,7 раза ў параўнанні з 2015 годам.


Труженики Миорщины награждены в числе лауреатов почётного звания "Человек года Витебщины"У наш час запатрабавана ініцыятыўная, разумная моладзь. Не выпадкова сярод ста намінантаў аказаўся пераможца рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года-2016", чацвёртакурснік фінансава-эканамічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Куксо. Выдатнік вучобы, лаўрэат стыпендыі імя М. Багдановіча, дыпламант унутрывузаўскіх рэспубліканскіх канферэнцый і конкурсаў.


Імёны нашых прадстаўнікоў зазялі і на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Сярод спартсменаў Віцебшчыны два "залатых" героі. Батуціст Уладзіслаў Ганчароў і фехтавальшчык Андрэй Праневіч і іх праслаўленыя трэнеры заслужылі асабліва гарачых апладысментаў публікі.


Труженики Миорщины награждены в числе лауреатов почётного звания "Человек года Витебщины"У гэты асаблівы дзень у адпаведнасці з указам Прэзідэнта медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны старшыня Санкт-пецярбургскага сельгаскааператыва "Племзавод па развядзенні буйнай рагатай жывёлы чорна-стракатай пароды "Дзетскасельскі" Юрый Брагінец. Пад яго кіраўніцтвам прадпрыемства ўжо многія гады дэманструе высокія паказчыкі вытворчасці. Кіраўнік удзячны за ўзнагароду, але звярнуў увагу, што гэта заслуга 300 працаўнікоў, якія шчыра клапоцяцца пра дабрабыт Віцебскай зямлі штодня з чатырох раніцы да захаду сонца.
Словам, героямі ўрачыстасці сталі людзі заслужаныя, надзейныя ва ўсіх адносінах, ідэйныя, нераўнадушныя, улюбёныя ў сваю справу і родны край. На такіх трэба раўняцца іншым.


Труженики Миорщины награждены в числе лауреатов почётного звания "Человек года Витебщины"Напрыканцы цырымоніі Мікалай Шарстнёў заўважыў, што дасягненні лаўрэатаў—прыклад таму, на колькі вялікія нашы рэзервы ў паляпшэнні якасці жыцця Прыдзвіння. Працаваць трэба так, каб наш народ заставаўся тут, каб нашы дзеці нікуды не з'язджалі. Тады можна смела гаварыць: жыццё пражыта не дарэмна.


Лепшыя з лепшых Міёршчыны да пачэснага звання ішлі дзесяцігоддзямі. Такая высокая ацэнка работы стала прыемнай нечаканасцю для кожнага. Ганна Воюш не ўтойвае радасці: па выніках 2015-га, яна—"Чалавек года Міёршчыны", 2016-ы ўвянчаўся лаўрамі абласнога ўзроўню. "Узнёсласць і ўсхваляванасць адчуваліся на цырымоніі, камфортна пачувалася ў канцэртнай зале, але побач не было дарагіх дзяўчат з цэха. Вялікіх і маленькіх перамог на прафесійнай плыні нельга дасягнуць без стараннага калектыву. Мае ўзнагароды—іх заслуга",—упэўнены кіраўнік. Ганну Чаславаўну падтрымлівала і галаўное кіраўніцтва КУВП "Віцябчанка". Ад яго—букет шыкоўных руж.


Труженики Миорщины награждены в числе лауреатов почётного звания "Человек года Витебщины"Слесар Сяргей Касевіч—публічнасці не любіць, таму сціпла адзначаў, што ўжо амаль чвэрць веку выконвае даручаны ўчастак работы ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы не дзеля славы і ўзнагарод. Але прыемна, што старанні ацанілі на такім высокім узроўні.


Ляснічы Новапагосцкага лясніцтва Мікалай Мішук бездакорна выконвае прафесійныя абавязкі, утрымлівае падведамную тэрыторыю ва ўзорным парадку, беражэ і шануе прыродныя багацці, як патрабуе ўласнае сумленне. А дома за перадавіка шчыра радуюцца. Надзейны тыл, як правіла, акрыляе, дае сілы ісці наперад, да новых вяршынь.


Завяршыў свята цудоўны канцэрт у суправаджэнні народнага калектыву, камернага аркестра Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І. Салерцінскага. Музычныя нумары падрыхтавалі салісты і танцоры Віцебшчыны, спяваў госць з Расіі, наш зямляк Руслан Аляхно.


Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 553
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта