Коллегия на базе ОАО "Узмёнский край"
gazeta 23-01-2017, 15:24 0 Навіны
Кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі і ветурачы сельгаспрадпрыемстваў былі запрошаны на калегію ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, якая адбылася на базе ААТ "Узмёнскі край" 18 студзеня. На ёй абмеркаваны вынікі развіцця жывёлагадоўлі ў 2016 годзе і вызначаны задачы на сёлета. Прааналізаваў дасягненні галіны новы намеснік начальніка райсельгасхарчу па гэтым напрамку дзейнасці Андрэй Батура. Вось асноўныя палажэнні даклада.
На 1 студзеня гэтага года пагалоўе буйной рагатай жывёлы у гаспадарках раёна склала 34454 галавы ці 98,1% да леташняга. Зніжэнне атрымалася ў асноўным з-за памяншэння статка на фермах у ААТ "Дрыгучы" і "Наўгароды", ВУПКУ "Міёрскі".
Кароў у грамадскім сектары паболела на 2,4%, хаця да нарошчвання матачнага пагалоўя не надта адказна аднесліся ў ААТ "Любінова", СУП "Павяцце" і "Цітова". Між тым, без гэтага праблематычна гаварыць аб росце аб'ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Таму гаспадаркам даведзена заданне па павелічэнні колькасці кароў.
Валавы надой летась істотна павялічылі СУП "Павяцце" і "Цітова", ААТ "Мікалаёўскі", "Узмёнскі край", "Чэрасы", ВУПКУ "Юбілейны", але па раёне за год ён зменшыўся на 1,1%. Надой на карову вырас усяго на 5 кг—да 3362 кілаграмаў. Рэалізацыя зменшылася на 3%.
За год гатункам экстра гаспадаркі здалі 46,8% малака, вышэйшым гатункам—41,6%, першым—11,6%. Арыенцірамі атрымання высакаякаснай прадукцыі сталі СУП "Цітова", ААТ "Туркова", "Дрыгучы", "Пад'ельцы", вельмі мала мелі яе ААТ "Папшулі" і "Наўгароды", зусім не мела—ВУПКУ "Юбілейны".
Таварнасць малака ў 90% забяспечылі толькі ААТ "Туркова" і СУП "Павяцце", ля пераадолення жаданага рубяжу зусім мала не хапіла работні-кам ферм ААТ "Мікалаёўскі" і "Пад'ельцы". Па раёне таварнасць за год склала 87,3%.
Вытворчасць (вырошчванне) буйной рагатай жывёлы летась было на ўзроўні 98%, рэалізацыя—98,1% да папярэдняга года. Сярэднясутачнымі прывагамі больш за 600 грамаў могуць пахваліцца толькі СУП "Цітова", ААТ "Чэрасы" і "Гвардзейскі".
Чаму склалася токое становішча? Найперш сталі горш працаваць з узнаўленнем статка. У негатыўны клубок сабраліся праблемы кармлення, утрымання, лячэння, арганізацыі прагулак, пакрыцця матачнага пагалоўя, адным словам—захавання тэхналогіі. Яны наскокам не рашаюцца, патрэбны час і намаганні ўсёй каманды жывёлаводаў кожнай гаспадаркі, і не толькі. Гэта падкрэсліў начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Бялько. Ён крытычна прааналізаваў бліжэйшыя перспектывы сельгаспрадпрыемстваў і паставіў канкрэтныя задачы па паляпшэнні кармлення, утрымання і ўзнаўлення пагалоўя. Найпершай увагі патрабуюць каровы, якія толькі што ацяліліся, нованароджаныя цяляткі—з перахварэўшых высокапрадуктыўная жывёліна ўжо не атрымаецца, цялушкі на ўзнаўленне. У кармы не павінны трапляць рэшткі плёнкі і шпагату, снег і лёд, цвіль.
На пасяджэнні падрабязна разгледжаны патрабаванні тэхналогіі па арганізацыі цялення кароў, іх кармлення, догляду, пастаўлены задачы па ўзвядзенні плёначнікаў для цялят, вакцынацыі, вітамінізацыі, апрацоўцы капытоў і іншых зусім не дробязных у жывёлагадоўлі пытаннях. Нямала праблемных—у гаспадарках мала кормнікаў, застаюцца нізкімі надоі, вялікае выбыццё кароў. Усё ўплывае на рэнтабельнасць, даходнасць.
Дарэчы, рэнтабельнасць вытворчасці малака ў раёне 15,8%, самая высокая яна ў ААТ "Туркова"—амаль 39%. Але ў "Наўгародах" і "Юбілейным" нават малако стратнае. Куды далей, бо вырошчванне ялавічыны даўно не прыносіць даход?
У рабоце калегіі райсельгасхарчу прымала ўдзел спецыяліст камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Алена Куркіна. На яе пытанні па арганізацыі асемянення кароў і цялушак часам нязручна было адказваць кіраўнікам і спецыялістам СУП "Павяцце", ААТ "Мерыца", ВУПКУ "Міёрскі": графікі пакрыцця не выконваюцца, цяленні нераўнамерныя, няшмат вырашчана цялушак на ўзнаўленне. Падыход зразумелы: сёння не арганізавана асемяненне матачнага пагалоўя—заўтра не будзе для рэалізацыі малака і мяса!
На пасяджэнні адбылася размова па актывізацыі ідэнтыфікацыі жывёлы, правядзенні кантрактацыі маладняку, запаўненні маладняком комплекса па адкорме БРЖ ААТ "Чэрасы", а таксама падрыхтоўцы тэхнікі да вясны.
Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў паставіў перад кіраўнікамі гаспадарак і спецыялістамі жывёлагадоўлі наступныя задачы: забяспечыць вытворчасць малака на ўзроўні 110% да мілагодняга ўзроўню і паўсюдна, дзе гэта яшчэ не зроблена, поўнасцю аднавіць дойнае пагалоўе.
Удзельнікі калегіі наведалі фермы суседніх сельгаскааператываў "Узмёнскі край" і "Гвардзейскі". Памяшканні тут старыя, а ў Слабадзе—зусім старыя, аднак калі ў іх працуюць старанныя людзі, то ёсць станоўчы вынік. Вось ва Узмёнах на дарошчванні забяспечана сярэднясутачная прывага маладняку ў 675 грамаў, пры тым вялікую групу даглядаюць толькі дзве цялятніцы. Павялічваецца нагрузка на даярак на суседняй малочнатаварнай ферме, але і аддача расце. Організавана група раздою, закуплены новыя біркі для ідэнтыфікацыі пагалоўя. Узяты курс на правядзенне планавага пакрыцця кароў і цялушак з такім разлікам, каб забяспечыць раўнамерныя цяленні на працягу года. Мясцовыя спецыялісты прытрымліваюцца меркавання: калі працаваць у жывёлагадоўлі сістэмна, то ва ўзнаўленні стымуляцыя і сінхранізацыя не патрэбны.
У ААТ "Гвардзейскі" спецыялісты адзінадушна сцвярджаюць, што група раздою пяршачак патрэбна абавязкова. Вывад зроблены з асабістых памылак. Як ліквідавалі такую групу летась, зменшыліся надоі ў маладых кароў, якія "згубіліся" сярод старацельных. Пагоршылася захаванасць маладняку.
Карысным было знаёмства з бяспрывязным вырошчваннем цялушак, утрыманнем цялят на дарошчванні на глыбокім подсціле—пры належным кармленні і ў халодным, але сухім памяшканні яны забяспечваюць дзённую прыбаўку ў 750 грамаў.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.