На базе ОАО "Чересы" состоялась коллегия управления сельского хозяйства
gazeta 20-12-2016, 14:15 0 Навіны
16 снежня на базе ААТ "Чэрасы" адбылася калегія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па выніках работы жывёлагадоўчай галіны раёна за 11 месяцаў. У ёй прыняў удзел старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.
Начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Бялько, які кіраваў ходам мерапрыемства, выказаў занепакоенасць сёлетнім зніжэннем рэалізацыі малака і мяса. За студзень-лістапад гаспадаркі прадалі жывёлы (у жывой вазе) 37 493 ц, што на 1078 ц менш, чым за аналагічны перыяд летась. Аднак у лістападзе прыбавілі да мінулагодняга на 654 ц (+23,2%). Па вытворчасці (вырошчванні жывёлы) за гэты перыяд прыплюсавалі на 2,0%, але ў лістападзе да адпаведнага перыяду мінулага года недацягнуліся на 1,1%. Вытворчасць малака, якая істотна ўплывае на эканоміку, склала за 11 месяцаў 335 664 цэнтнеры ці 98,7% да адпаведнага перыяду летась. Не выйшлі на мінулагодні ўзровень і ў лістападзе. За 11 месяцаў рэалізавана з сельгасарганізацый 293 375 цэнтнераў малака, а летась за сту-дзень-лістапад адправілі на перапрацоўку 302 109 ц. Няма чым пахваліцца і ў лістападзе: продаж да ўзроўню мінулага года склаў 87,4%. Звярталася ўвага прысутных дырэктараў сельгасарганізацый, галоўных заатэхнікаў і ветурачоў на патрабаванне адказнасці ад кожнага работніка на сваім участку работы, бо чалавечы фактар—той фундамент, на якім базіруецца не толькі рост вытворчасці, але і рэнтабельнасць кожнай галіны. Менавіта рост прадукцыйнасці працы ўмацоўвае эканоміку, што ў сваю чаргу спрыяе павышэнню заробку і гарантуе яго своечасовую выплату.
Падрабязна прааналізаваў вынікі работы намеснік райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Юрый Корсак. Ён адзначыў , што за 11 месяцаў у параўнанні з мінулагоднім павялічылі паказчыкі па вырошчванні статка СУП "Цітова" і "Павяцце", ААТ "Туркова", "Пад'ельцы", "Чэрасы", "Узмёнскі край" і ВУПКУ "Міёрскі". Але пахваліцца больш чым 600-грамовымі сярэднясутачнымі прывагамі жывёлы на адкорме і вырошчванні могуць толькі жывёлаводы СУП "Цітова" (680 г), ААТ "Чэрасы" (667 г) і "Гвардзейскі"(657 г). Ніжэй за 400 грамаў яны ў ААТ "Мікалаёўскі", КУП "Язна і ВУПКУ "Юбілейны". Дарэчы, у дзвюх апошніх гаспадарках і рэалізацыя БРЖ самая нізкая ў раёне. Адчувальна зменшылі яе і ў ААТ "Наўгароды", "Міёрскі райаграсэрвіс", "Пад'ельцы", дзе да мінулагодняга адмінусавалі больш чым на 30%. Па рэа-лізацыі буйной рагатай жывёлы за студзень-лістапад забяспечылі рост да ўзроўню мінулага года толькі ААТ "Дрыгучы" (+17,1%), "Чэрасы" (+10,9%), "Узмёнскі край" (+9,8%), "Туркова" (+5,8%) і ВУПКУ "Міёрскі" +1,9%). СУП "Цітова" істотна павялічыў вырошчванне свіней, а ўзровень іх рэалізацыі за 11 месяцаў склаў 257,8% да мінулагодняга.
На малочнатаварных фермах раёна з пачатку года да 30 кастрычніка (уключна) не змаглі забяспечыць мінулагодні ўзровень вытворчасці малака. Зменшылі паказчыкі ў дзесяці гаспадарках, а найбольш у ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" (-17,1%) і КУП "Язна" (-10,5%). На працягу года аж да восені павялічвалася вытворчасць у ААТ "Папшулі " і "Любінова", але ў кастрычніку-лістападзе сітуацыя змянілася. А вось у СУП "Павяцце" вытворчасць малака да ўзроўню мінулага года склала за 11 месяцаў 116,3%. Ёсць рост у СУП "Цітова", ААТ "Мікалаёўскі", "Мерыца", "Узмёнскі край", "Чэрасы", ВУПКУ "Юбілейны". У СУП "Павяцце" валавы надой павялічыўся не толькі за кошт значнага росту прадукцыйнасці статка (надой на карову на 504 кілаграмы большы за мінулагодні) , але і дзякуючы нарошчванню пагалоўя кароў (+16,7%). Такая ж тэндэнцыя назіраецца і па ВУПКУ "Юбілейны" (+83 кг; +13,9%).
Сярэдні надой ад каровы за справаздачны перыяд самы высокі ў ААТ "Туркова"—4904 кг, але да мінулага года яны адмінусавалі ажно на 270 кг. У ААТ "Дрыгучы" кожная "рагуля" за студзень-лістапад дала па 4853 кг сырадою (+9 кг), у СУП "Цітова"—па 3944 (+204 кг), СУП "Павяцце"—па 3879 (+504 кг). Істотна зменшылася прадукцыйнасць кароў у параўнанні з леташнім у ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс"—2876 кг (-861 кг), "Пад'ельцы"—3074 кг (-282 кг), "Гвардзейскі" (-246 кг). Самыя нізкаўдойныя каровы ў КУП "Язна", дзе з пачатку года ад іх атрымалі толькі па 1693 кг малака, і ААТ "Наўгароды"—1942 кг.
Для даведкі: ў сярэднім па раёне надой ад каровы за студзень-лістапад склаў 3144 кг (+17 кг да адпаведнага перыяду 2015 года). У лістападзе раённыя паказчыкі пагоршыліся. Паспрыяла адмінусаванне па сярэднераённым паказчыку зніжэння прадукцыйнасці статка ў падсобнай гаспадарцы райаграсэрвіса (- 92 кг), "Гвардзейскі" (-54 кг), "Туркова" (-50 кг), "Чэрасы" (-39 кг), "Мерыца" (-36 кг) і ў іншых гаспадарках.
Па рэалізацыі малака 13 гаспадарак за студзень-лістапад не выйшлі на мінулагодні ўзровень. Найбольш адсталі ААТ "Пад'ельцы", "Міёрскі райаграсэрвіс", ВУПКУ "Міёрскі". У лістапа-дзе продаж малака знізіўся па раёне на 12,6% да ўзроўню папярэдняга года. У шасці сельгасарганізацыях адставанне большае за 14%. Увогуле, за гэты месяц ніводная гаспадарка не выйшла на плюсавую рэалізацыю. Занепакоены кіраўнік раённай жывёлагадоўчай галіны тым, што павялічыўся расход малака на ўнутрыгаспадарчыя патрэбы і знізілася яго таварнасць.
Дырэктар райплемстанцыі Анатоль Клубань сканцэнтраваў увагу на атрыманні прыплоду і асемяненні жывёлы. За 11 месяцаў ад кароў і цялушак атрымалі 10 584 цялят, што на 382 галавы менш леташняга. Недапрацавалі тэхнікі-асемянатары і жывёлаводы 15-ці гаспадарак. Напрыклад, на 84 галавы зменшыўся выхад сысуноў у ВУПКУ "Міёрскі", на 68—у ААТ "Наўгароды", на 57—у СУП "Цітова", на 52—у ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс", на 51—у ААТ "Дрыгучы" і г. д. А вось у ААТ "Мікалаёўскі" маладняку нарадзілася больш леташняга на 74 галавы. Прыплюсавалі таксама ААТ "Пад'ельцы (+29) і СУП "Павяцце" (+4). Ішла размова пра ялавасць кароў, павышэнне эфектыўнасці асемянення, своечасовае выяўлення кароў у ахвоце, лячэнне гінекалагічна хворай жывёлы, пра недахопы ў племянной рабоце.
Намеснік галоўнага ветурача раёна Андрэй Батура завастрыў увагу на прафілактыцы захворванняў і лячэнні маладняку і дарослай жывёлы. Многія сельгасарганізацыі аказаліся ў вельмі складаным фінансавым становішчы, але эканоміка будзе пагаршацца, калі не купляць ветпрэпаратаў для вакцынацый і лячэння статка. Неабходна своечасова забяспечваць ветэрынарныя службы належнымі сродкамі, бо ад хворай жывёлы ні прываг, ні малака. Спрыяюць здароўю і прагулкі на свежым паветры ў стойлавы перыяд. Шэраг канкрэтных задач акрэсліў раённы спецыяліст перад сельскімі ветурачамі, прызваўшы іх уважліва ставіцца да службовых абавязкаў і працаваць у адной звязцы з асемянатарамі, заатэхнікамі і даглядчыкамі жывёл.
На калегіі заслухваліся справаздачы кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак, якія дапусцілі зніжэнне вытворчых паказчыкаў. Затым удзельнікі нарады накіраваліся на комплекс па адкорме і вырошчванні БРЖ ў ААТ "Чэрасы", дзе ўтрымліваюцца 2763 галавы маладняку. Экскурсію па вытворчых памяшканнях правёў кіраўнік жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі Віталь Мільяновіч. Ён расказаў пра дзейнасць статкапрыёмніка, умовы кармлення і ўтрымання маладняку. Напрыклад, у будынках першага перыяду вырошчвання 16 секцый, з іх 15 запоўнены жывёлай. У ліку тых, хто гаспадарыць ля цялят,—Валянціна Шчасная, Святлана Казлова, Даша Шокель, Святлана Варонька,Таццяна Аніська, Віктар Дзямід, Фаіна Грэцкая, Валянціна Корстка, Алеся Грэцкая і іншыя аператары—усяго 16. Адна секцыя чакае новых цялят. У ёй вымыты падлогі і абсталяванне, праведзена пабелка і дэзынфекцыя, пасыпана пілавінне ў стойлах і праходах. Заключны перыяд вырошчвання—у будынку №5, дзе на прывязі цяпер каля 600 бычкоў, вага якіх ужо 350-400 кілаграмаў. Вялікі вопыт работы па доглядзе за імі ва Уладзіміра Шамшура і Вальдэмара Самуля. У асобным памяшканні цялушкі для ўзнаўлення.
Галоўныя спецыялісты жывёлагадоўчай галіны з інтарэсам наведалі прафілакторый для нованароджаных цялят на МТФ "Пад'ельцы". Пасля адкрыцця комплексу "Карпачова" з фермы забралі лепшых кароў. Астатніх з дойнага статка сканцэнтравалі ў адным будынку. Другі кароўнік пэўны час не выкарыстоўвалі. Сёлета тут адкрылі "санаторый" для сысуноў. Летам пабудавалі з дошак 44 драўляныя інды-відуальныя домікі для цялят ва ўзросце ад чатырох дзён да аднаго месяца. Адметнасць "боксаў" у тым, што шчэлкавая падлога пакладзена на бярвенні—не назапашвае вільгаць. Як расказаў дырэктар сельгаставарыства Сяргей Касцюкоў, пры неабходнасці пабудуюць яшчэ прыкладна столькі клецяў, што дасць магчымасць утрымліваць у чысціні і добрым мікраклімаце шмат маладняку. У гэтым жа памяшканні абсталявалі і клеці для цялятак, якія падраслі і пераводзяцца з камбікорма "КР-1" і малака на "КР-2" і ЗЦМ. У рацыёне цялят таксама якаснае сена. Даглядае маладняк Ганна Варанецкая. Прафілакторый адкрыўся ў верасні і тут прымаюць ужо другую партыю цялятак. Зразумела, мясцовыя спецыялісты рыхтаваліся да семінару, але ў новым прафілакторыі чыста не толькі з нагоды візіту гасцей.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.