На базе ОАО "Чересы" прошёл районный конкурс профмастерства

На базе ОАО "Чересы" прошёл районный конкурс профмастерства20 красавіка на базе ААТ "Чэрасы" прайшоў раённы конкурс  прафмайстэрства сярод спецыялістаў па штучным асямяненні буйной рагатай жывёлы. У чарговы раз большасць яго ўдзельнікаў прадэманстравалі высокі ўзровень ведаў і навыкаў.

 

З прывітальным слове старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў  адзначыў важнасць работы канкурсантаў, у якой патрэбны вопыт, веды, старанне і адказнасць. Калі асемяненне кароў і цялушак няякаснае, не будзе ацёлаў, а значыць, знізіцца вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі, у тым ліку і малака, якое дае значны даход на працягу года. Таму тэхнікі-асемянатары—самыя  важныя і каштоўныя спецыялісты ў гаспадарках. Кіраўнік раёна падзякаваў работнікам рэдкай прафесіі за работу і пажадаў перамогі не толькі ў конкурсе, але і на працоўных месцах.


На базе ОАО "Чересы" прошёл районный конкурс профмастерстваДырэктар райплемстанцыі Анатоль Клубань таксама скіраваў увагу на важнасць прафесіі тэхніка-асемянатара і пашкадаваў, што калектыў гэтых спецыялістаў амаль не папаўняецца новымі кадрамі, якія вельмі патрэбны. Звярнуўся з просьбай да прысутных агітаваць сельскую моладзь асвойваць азы.


Кіраўнік племянной службы раёна прааналізаваў работу па асемяненні кароў і цялушак. Адзначана, што летась у сельгасарганізацыях раёна атрымалі 11 149 цялят. Найбольш у ААТ "Мікалаёўскі"—1518 і ААТ "Туркова"—1124. Самы высокі тут і выхад цялят у разліку на 100 кароў і цялушак, які складае адпаведна 88 і 113 галоў. У ліку лідараў і ААТ "Дрыгучы", дзе атрымалі па 92 цяляці.


На базе ОАО "Чересы" прошёл районный конкурс профмастерстваЗа мінулы год выхад цялят у сельгасарганізацыях раёна зменшыўся на 361 галаву, а найбольш у ВУПКУ "Міёрскі"—на 84, ААТ "Наўгароды"—на 70, КУП "Язна"—на 58, УП "Цітова"—на 55, ААТ Дрыгучы"—на 51. Адмінусавалі ў сямі гаспадарках. Пахваліцца могуць толькі работнікі ААТ "Мікалаёўскі", дзе летась у параўнанні з 2015 годам паболела на 60 цялят, і ААТ "Пад'ельцы", дзе прыплюсавалі на 35 галоў.


Летась сельгасарганізацыі раёна асемянілі 16 666 кароў і цялушак, што на 571 галаву менш, чым у папярэднім годзе. Трывожыць, што можа зменшыцца выхад маладняку сёлета і ў наступным годзе. Толькі ААТ "Туркова", "Пад'ельцы", УП "Павяцце" і ААТ "Гвардзейскі" змаглі пераўзыйсці паказчыкі папярэдняга года. Сёлета за першы квартал па раёне ў параўнанні з адпаведным перыядам 2016-га па асемяненні кароў і цялушак прыплюсавалі на 118 галоў. Адставанне дапушчана ў ААТ "Дрыгучы" і "Узмёнскі край", КУП "Язна", УП "Павяцце". Павялічыліся паказчыкі ў ААТ "Пад'ельцы", ААТ "Туркова", "Любінова" і іншых гаспадарках.


—За гэтымі лічбамі—прыплод цялят і малако, якога не атрымаеш ад ялавых кароў і непакрытых цялушак, —канстатаваў Анатоль Клубань. Яго просьба актывізаваць работу і больш цесна супрацоўнічаць з ветслужбамі і даяркамі. Галоўны ветэрынарны ўрач раёна Мікалай Масал гаварыў пра неабходнасць лячэння гінекалагічна хворых кароў. Менавіта з-за нездароўя яны дрэнна прыходзяць у ахвоту, зніжаецца эфектыўнасць асемянення, павялічваецца колькасць самаадвольных абортаў і нараджэння мёртвых цялят. Адсутнічае сістэма асемянення статка ў гаспадарках, а таму ў асобныя месяцы, калі пачынаецца масавае цяленне, назіраецца перагрузка прафілакторыяў, што адмоўна ўплывае на развіццё нованароджаных. Пакрыццё трэба весці штомесячна, а не толькі ў ліпені-жніўні, як гэта нярэдка бывае. Каровы зімой прыходзяць у ахвоту, калі не адчуваюць голаду. Для гэтага гаспадаркі павінны нарыхтоўваць высакаякасныя травяністыя кармы, арганізоўваць у стойлавы перыяд прагулкі на свежым паветры.


На базе ОАО "Чересы" прошёл районный конкурс профмастерстваЗ адказнасцю аднесліся тэхнікі-асемянатары і да конкурсных выпрабаванняў. Раздзяліліся на дзве групы. Адны напачатку здавалі тэорыю па білетах, дзе было па тры пытанні. Іх экзаменавалі заатэхнікі райплемстанцыі Ірына Смірнова і Ларыса Корсак. Іншыя тым часам дэманстравалі майстэрства па тэхніцы асемянення. Судзіў дырэктар райплемстанцыі Анатоль Клубань і ўрач-гінеколаг райветстанцыі Васіль Бондар. Затым групы памяняліся месцамі.


Канкурсанты перад іспытамі раіліся, давалі адзін другому карысныя рэкамендацыі. Напрыклад, шматразовы пераможца раённага конкурсу і мінулагодні лідар абласнога (заняў першае месца!) Аляксей Чалала з ААТ "Туркова" штосьці актыўна абмяркоўваў з тэхнікам-асемянатарам ААТ "Мікалаёўскі" Віктарам Брыгасам. Абодва—адменныя прафесіяналы, ім ёсць чым падзяліцца.


Дыялог вялі Сабіна Зямец з ААТ "Чэрасы" і Ірына Загорская з ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс". Ірына яшчэ навічок—працуе другі год. Сабіна Францаўна амаль тры дзясяткі гадоў у прафесіі. Пэўны час працавала ў кааператыве па штучным асемяненні і аб'язджала многія гаспадаркі раёна. Цяжка падлічыць колькі дзякуючы яе працы нарадзілася цялятак. У ААТ "Чэрасы" цяпер пад яе апекай каля паўтары тысячы кароў і цялушак, усіх абслугоўвае адна. Крыўдуе на нізкі заробак. Ірына Загорская—яе вучаніца, дзялілася з ёй ведамі, калі тая праходзіла вытворчую практыку ў ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" пасля заканчэння курсаў у ветакадэміі. Цяпер кансультуе былую падапечную па тэорыі.


На базе ОАО "Чересы" прошёл районный конкурс профмастерстваХтосьці ўважліва гартаў рабочую справаздачную дакументацыю, нешта пазначаў, бо за яе вядзенне таксама налічваюцца балы.
Калі ўсе канкурсанты прайшлі выпрабаванні, дырэктар агучыў вынікі, падкрэсліўшы, што ацэньвалася і выніковасць работы за мінулы год. Першае месца заняў Віктар Брыгас з ААТ "Мікалаёўскі", другое—Аляксей Чалала з ААТ "Туркова" і трэцяе—Сабіна Зямец з ААТ "Чэрасы". 

 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.