Авторизация
 

Гандль на кірмашы ў Міёрах пад песні самадзейных артыстаў ішоў бойка

+
Торговля на ярмарке в Миорах под песни самодеятельных артистов шла бойкоАсенні кірмаш 16 кастрычніка ў райцэнтры ўзбударажыў гараджан. Аказалася, што ім патрабавалася найперш зерне, бульба і капуста. Першыя машыны са збожжам з ААТ "Дрыгучы" і "Узмёнскі край" (80 мяшкоў ячменю і пшаніцы) літаральна "размялі" пакупнікі яшчэ да афіцыйнага пачатку гандлю. Крыху зацягнуўся продаж зерня, дастаўленага з ААТ "Чэрасы" і "Гвардзейскі". Не надта пужалі спажыўцоў і цэны—мяшок ячменю па 10.50, пшаніцы—па 12 рублёў.
 
ААТ "Пад'ельцы" даставілі дзве машыны затаранай бульбы, а гэта 3500 і 5200 кілаграмаў адпаведна. 30-кілаграмовыя "сеткі" па 6 рублёў спачатку ішлі "на расхват".

Вялікі выбар прапаноўвалі прыватныя і кааператыўныя прадаўцы па цане ад 20 да 46 капеек за кілаграм. Найбольшым попытам карысталіся галоўкі па 35. Прадпрымальнік са Старых Крукоў даставіў 1,2 тоны і хутка распрадаў ўсё. Запрашаў прыязджаць за галандскай "астыяй" да яго ў вёску, сцвярджаў, што капуста добрая і для квашання, і для захоўвання.
Хутка разыходзіліся морква і буракі, асабліва затараныя.

Торговля на ярмарке в Миорах под песни самодеятельных артистов шла бойко"Узмёнскі край"—адзіная гаспадарка, якая прывезла мёд. Сто літровых пластыкавых слоікаў па 7 рублёў раскупілі менш чым за гадзіну.
Чарга цікавілася мясам і шашлыкамі, якія рэалізоўвала райспажыўтаварыства, пакупнікі высока ацанілі селядцоў мясцовага пасолу ад аб'яднання грамадскага харчавання. Не міналі гараджане прылаўкаў мясакамбіната з каўбаснымі вырабамі і шашлыкамі, палаткі хлебазавода з печанымі прысмакамі да гарачага чаю. Міярчане запасліся саджанцамі пладовых дрэў і кветак.
Увогуле, гандаль пад музыку ансамбля народнах інструментаў "Павятчанка" і песні самадзейных артыстаў ішоў бойка. Упэўнены, што кожны знайшоў жаданую пакупку.

Больш фота ў нашых групах у сацсетках. 
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта