Ярмарка в Миорах удовлетворила спрос покупателей
gazeta 18-10-2017, 14:27 2 260 Навіны
Нядзельным ранкам прадаўцы і пакупнікі сабраліся ў цэнтры Міёр задоўга да аб'яўленага пачатку гандлю.
На кірмаш з ААТ "Чэрасы" даставілі тры тоны зерня. У 9 гадзін заставалася рэалізаваць апошні мяшок пшаніцы за 10 рублёў.
Увогуле, попыт на зерне аказаўся вялікім, і было, чым яго задаволіць. "Гвардзейскі" прапаноўваў азімую пшаніцу па 10 рублёў за 40-кілаграмовы мяшок, "Дрыгучы" — па 11.
"Узмёнскі край" прадаваў 45 кг ячменю за 12 руб. "Пад'ельцы" насыпалі ў мяшкі па 50 кг пшаніцы, прасілі па 14 рублёў, а за 45 кг ячменю — 13. 10 рублёў каштавала сетка з бульбай. Усё разышлося, частку нават развезлі па дамах гараджанам. "Цітова" рэалізоўвала сетку клубняў па 8 рублёў. Кааператары рэкламавалі брэсцкую бульбу. Жадаючых купіць завазныя клубні па больш высокай цане таксама хапала.
Цікава было назіраць, як па тры ці нават пяць мяшкоў з зернем ці сетак з клубнямі грузілі міярчане на веласіпеды або ў тачкі, у багажнікі машын.
Быў попыт і на іншую агародніну. Наша "Сядзіба аратага" прапаноўвала капусту сартоў "Амагер" і "Валянціна". Фермеры з Глыбоччыны завезлі "Атрыт" і "Мару" — па 35 капеек за кілаграм. Спачатку ля прычэпаў з ладнымі качанамі людзі асабліва не прыпыняліся, але хто запазніўся—таму не засталося. Дарэчы, так атрымалася і з бульбай. Хапала морквы, цыбулі, перцаў, часнаку, рэдзькі, буракоў, агуркоў і памідораў, мясцовай і прывазной садавіны. "Дэмскі сад" адзначыў павышаны попыт на саджанцы яблынь і асабліва на кусты дурніц. Не засталіся без увагі дрэўцы вішань і іншай садавіны з Пастаўскага пітомніка.
Рыбная гаспадарка "Навінкі" з Пастаўшчыны прывезла 300 кілаграмаў жывых карпаў і амура. Іх літаральна "размялі" пакупнікі да паловы дзясятага.
Нядоўга давялося стаяць прычэпам са шчапанымі дравамі з паліўзбыту.
Не міналі пакупнікі прылаўкі мясакамбіната, райспажыўтаварыства. Вядучы спецыяліст па продажах хлебазавода Таццяна Мацюшонак радавалася, што "ідзе ўсё". Пакупнікі былі нераўнадушнымі да пірожных і тартоў, пончыкаў і кексаў, круасанаў і мучнога салодкага, не кажучы пра традыцыйныя і новыя гатункі хлебабулачных вырабаў.
Звычайна на нашых кірмашах не надта шмат вырабаў ручной работы, сувеніраў. Здаецца, сітуацыя пакрысе выпраўляецца.
Прадпрымальнікі прапаноўвалі значны выбар адзення і абутку, прадметаў хатняга ўжытку, прыстасаванняў і тэхнікі для гаспадарчых патрэб. Сваю забаўляльную праграму падрыхтавалі культработнікі.
Больш фота на сайце і ў сацыяльных групах.
Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.