Галоўная > Навіны > Гандль на кірмашы ў Міёрах пад песні самадзейных артыстаў ішоў бойка
Гандль на кірмашы ў Міёрах пад песні самадзейных артыстаў ішоў бойка18-10-2016, 16:04. размясціў: gazeta |
![]() ААТ "Пад'ельцы" даставілі дзве машыны затаранай бульбы, а гэта 3500 і 5200 кілаграмаў адпаведна. 30-кілаграмовыя "сеткі" па 6 рублёў спачатку ішлі "на расхват".
Вялікі выбар прапаноўвалі прыватныя і кааператыўныя прадаўцы па цане ад 20 да 46 капеек за кілаграм. Найбольшым попытам карысталіся галоўкі па 35. Прадпрымальнік са Старых Крукоў даставіў 1,2 тоны і хутка распрадаў ўсё. Запрашаў прыязджаць за галандскай "астыяй" да яго ў вёску, сцвярджаў, што капуста добрая і для квашання, і для захоўвання.
Хутка разыходзіліся морква і буракі, асабліва затараныя.
![]() Чарга цікавілася мясам і шашлыкамі, якія рэалізоўвала райспажыўтаварыства, пакупнікі высока ацанілі селядцоў мясцовага пасолу ад аб'яднання грамадскага харчавання. Не міналі гараджане прылаўкаў мясакамбіната з каўбаснымі вырабамі і шашлыкамі, палаткі хлебазавода з печанымі прысмакамі да гарачага чаю. Міярчане запасліся саджанцамі пладовых дрэў і кветак.
Увогуле, гандаль пад музыку ансамбля народнах інструментаў "Павятчанка" і песні самадзейных артыстаў ішоў бойка. Упэўнены, што кожны знайшоў жаданую пакупку.
Больш фота ў нашых групах у сацсетках.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Вярнуцца назад |