В Миорах прошёл митинг в честь 81-летия Героя Советского Союза

В Миорах прошёл митинг в честь 81-летия Героя Советского СоюзаУ Міёрах прайшоў мітынг у гонар 81-годдзя Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі. Памяць пра знакамітага земляка-падводніка ўшанавалі навучэнцы са школы №3, якой сёлета прысвоена імя Ягора Андрэевіча. Раней за ўсіх да помніка віцэ-адміралу ля ПМК-55 з кветкамі паспела яго сястра Нона Саркісян. Падзялілася з карэспандэнтам раёнкі ўспамінамі.
 
—У дзяцінстве ён марыў пра мора,—кажа жанчына, сумна гледзячы на мемарыяльны знак з фатаздымкам брата.—Маляваў чарніламі на белых майках палоскі, бо цяльняшкі ў той час было не дастаць. І так здарылася, што скончыў Вышэйшае ваенна-марское вучылішча ў Ленінградзе і марскому флоту аддаў не менш за 30 гадоў.

Выпрабоўваў новыя атамаходы, у час халоднай вайны камандаваў дывізіяй атамных падводных лодак. Удзельнічаў у двухтыднёвым пераходзе пад ільдамі Арктыкі. 

Аднойчы ледзьве не загінуў ад радыяцыі. У 1968 годзе, знаходзячыся на пасадзе старшага памочніка камандзіра атамнай падводнай лодкі К-27, на борце перажыў радыяцыйную аварыю. Увесь экіпаж быў апраменены, дзевяць чалавек загінулі. Ягор Андрэевіч праз паўгода ў шпіталі аправіўся і вярнуўся на службу. Памёр у 2008 годзе, пахаваны на Смаленскіх могілках Санкт-Пецярбурга. 

На мітынгу выступіў перад прысутнымі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін. Узгадаў яшчэ некалькі цікавых фактаў з жыцця Ягора Томкі. Школьнікі, хаваючыся ад дажджу пад парасонамі, слухалі і задавалі пытанні.

Ігар МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара. 


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.