В честь земляка

В честь земляка Урачыстасці з нагоды Дня горада 1 ліпеня пачаліся з мітынгу на перакрыжаванні вуліц Ягора Томкі і Камуністычнай. Намаганнямі многіх службаў і энтузіястаў тут створаны новы мемарыяльны куточак.

У 11 гадзін сабраліся сотні міярчан, каб аддаць даніну павагі свайму славутаму земляку, віцэ-адміралу Ягору Андрэевічу Томку. Адкрыў мітынг начальнік аддзела культуры Аляксандр Сяргеевіч Тронькін.

 

Старшыня райвыканкама Ігар Валер’евіч Кузняцоў падкрэсліў:

— Міёрская зямля славіцца сваёй гісторыяй, прыгожай прыродай, але ва ўсе часы самым галоўным багаццем былі і застаюцца людзі.

Сёння мы прысутнічаем на знамянальнай для кожнага падзеі — адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў гонар нашага земляка, Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі. Ужо ў раннім дзяцінстве на яго долю выпала страшэннае выпрабаванне — Вялікая Айчынная вайна. Выхаваны ў духу патрыятызму, узаемадапамогі і ўзаемападтрымкі, ён на працягу ўсяго жыцця пранёс любоў і адданасць да роднай зямлі, дабрыню і павагу да людзей.

Дзякуючы высокаму прафесіяналізму, адказнасці, адданасці выбранай справе, ён праславіў не толькі Расію, але і нашу Міёршчыну.

 

Я. А. Томка прайшоў усе ступені афіцэрскай службы ў злучэннях Ваенна-марскога флоту — ад лейтэнанта да контр-адмірала, ад пярвічнай афіцэрскай пасады да камандзіра дывізіі атамных падводных лодак з крылатымі ракетамі на борце. Не раз яму даводзілася рызыкаваць жыццём, праяўляць волю і рашучасць. У жніўні 1978 года пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, дзякуючы ўмелым дзеянням Ягора Андрэевіча, удалося выратаваць экіпаж і падлодку ад непазбежнай гібелі.

За паспяховае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і адвагу 4 лістапада 1978 года капітану першага рангу Ягору Андрэевічу Томку прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза.

 

Выказваю шчырую падзяку родным, саслужыўцам, усім, хто свята захоўвае памяць пра такога слаўнага чалавека. Шчырая падзяка расійскім маракам, аўтару праекта “Марское брацтва непарушнае” Арсену Барысавічу Крыцкаму, Юрыю Аляксандравічу Кужалеву за неацэнны падарунак для нашага горада. Словы ўдзячнасці кіраўнікам і працаўнікам Міёрскай ПМК-55, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дарожнай службы за аказанную дапамогу і праведзеныя работы па падрыхтоўцы гэтага мерапрыемства.

Сімвалічна, што новая вуліца ў Міёрах, на якой жыве шмат маладых сем’яў, носіць імя знакамітага земляка. Перакананы, што добрыя справы Ягора Андрэевіча Томкі будуць прымножаны жыхарамі райцэнтра.

 

На мітынгу выступілі аўтар праекта “Марское брацтва непарушнае” Арсен Барысавіч Крыцкі, саслужывец Я. А. Томкі Васіль Іосіфавіч Руды, сястра Героя Нона Андрэеўна Саркісян.

В честь земляка Разразаецца чырвоная стужка, поглядам адкрываецца мармуровая дошка з выявай Ягора Андрэевіча. У знак памяці нашага земляка да падножжа мемарыяльнага знака кладуцца кветкі і вянкі. Прадстаўнік расійскай дэлегацыі Сяргей Сцяпанавіч Дзянісаў уручыў медаль “За вернасць флоту” Юрыю Аляксандравічу Кужалеву.

Гучаць гімны Беларусі і Расійскай Федэрацыі.

 

Л. КАСАТЫ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.