Праздничные мероприятия
gazeta 27-06-2012, 08:45 2 759 Навіны
1 ліпеня наш райцэнтр адзначае свята горада. Гэтай падзеі прысвячаюцца наступныя мерапрыемствы:
11.00 — урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай Герою Савецкага Саюза, контр-адміралу Ягору Томку на вуліцы, якая носіць імя нашага славутага земляка.
11.30 — адкрыццё выстаў вырабаў народных майстроў і страў нацыянальнай кухні на паўвостраве.
12.00 — урачыстае адкрыццё свята, прысвечанага Дню горада, на паўвостраве. Падвядзенне вынікаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні, узнагароджанне яго пераможцаў.
12.30 — гала-канцэрт пераможцаў раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці “Беларусь — мая песня”.
15.00 — выступленне народнага фальклорнага калектыву “Талака” з Віцебска.
17.00 — паказальнае выступленне супрацоўнікаў Міёрскага РАНС на плошчы ля РДК.
18.00 — рэтра-канцэрт духавога аркестра Полацкага пагранатрада “Мелодыі, дарагія сэрцу”.
19.30 — рэп-тусоўка “Вулічныя танцы”.
20.00 — рок-канцэрт “СтарМ” запрашае сяброў”.
23.00 — фейерверк, пасля якога — святочная дыскатэка да 5.00 на паўвостраве.
У гэты ж дзень у 12.00 на гарадскім стадыёне пройдзе першынства раёна па пляжным валейболе сярод жаночых каманд. У 13.00 тут жа пачнецца футбольны матч чэмпіянату рэспублікі паміж ФК “Міёры” і “Дынама-2” з Мінска. На полі са штучным пакрыццём у 16.00 адбудзецца міжгародні турнір па міні-футболе сярод каманд ветэранаў.
1 ліпеня на паўвостраве і на плошчы ля РДК будуць дзейнічаць дзіцячыя атракцыёны, забаўляльныя праграмы, працаваць святочны гандаль. Жадаючыя змогуць пакатацца на конях і катамаранах.
2 ліпеня ў 22.00 на паўвостраве пройдзе танцавальная праграма, яна будзе доўжыцца да 3.00.
3 ліпеня святкаванне Дня Незалежнасці пачнецца ў 9.00 на плошчы ля РДК. Тут адбудзецца адкрыццё раённай Дошкі гонару. Затым на плошчы Загінуўшых барацьбітоў пройдзе ўрачысты мітынг. У 18.00 на плошчы ля РДК пачнецца конкурс дзі-джэяў.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.