19 жніўня, у нядзелю, у Пераброддзі адбудзецца свята народнай творчасці “Перабродская зорка”. Вось яго праграма:
12.00 — конкурс дзіцячых малюнкаў “Пераброддзе — вачыма дзяцей”. Выстава народных майстроў Міёрскага і Браслаўскага раёнаў. Выстава дароў прыроды “Яблычны спас”. Нацыянальная кухня “Перабродскія прысмакі”.
12.20 — асвячэнне садавіны.
12.30 — гульнявая праграма “Марфушка ў Пераброддзі”.
13.00 — урачыстае адкрыццё свята.
14.00-17.30 — святочны канцэрт. Выступаюць творчыя калектывы Паташнянскага СК і Перабродскага СДК, “Уздым” з Даўгаўпілса, вакальны ансамбль “Юр’еў дзень”.
17.30-18.00 — закрыццё свята.
18.00 — дыскатэка.