Алеся Глебко из Миор издавна приобщилась к самодельной сувенирной продукции
gazeta 19-07-2016, 14:44 0 Навіны / Эканоміка і права

Спачатку гандлявала ў палатцы на рынку, пасля пашырыла статус і адкрыла краму "Велес", дзе погляд губляецца ад шматлікасці творчых рэчаў.
Там багата падарункаў. Водарныя кулоны, кветкі, карціны ў адмысловых рамках ад майстра Анатоля Мілашэвіча, дэ-купаж ад настаўніцы Галіны Урбановіч. "Мала хто з міярчан ведае, што знакаміты лінгвіст—занадта творчая натура",—расказвае гаспадыня "Велеса". Тапіарыі (кветкі ў вазонах) ад міярчанкі Вольгі Дзядзюра, кошыкі для бялізны з газетных трубачак, самаробныя рамкі для фота, кнігі рэцэптаў, скарбонкі, шкатулкі, фігуркі з воўны, магніты і бірулькі, кубкі з мясцовымі краявідамі… і нават жучкі з салёнага цеста. "Многія рэчы робім пад заказ—на ўпадабаную форму і колер",—дадае Алеся Глебка.

У гаспадыні да рамеснікаў ёсць тры патрабаванні. Найперш—аплачаны падатак (складае 1 БВ за год). Па-другое, кожная рэч павінна мець сваю душу, ад якой павявае цеплынёй. Зроблена, абы зрабіць—не падыход да справы. Бывае, прыносяць "шэдэўры", што школьнік пастараецца лепш. Тады гаспадыня не грэбуе адмовіць, але просіць змайстраваць нешта іншае, каб ёй спадабалася… І рамеснікі вяртаюцца, прыносяць новенькае, часта тое, што заслугоўвае ўвагі. Трэці фактар—адэкватная ацэнка работы. Вядома, для кожнага сваё—індывідуальна каштоўнае, тым не менш варта адштурхоўвацца ад асноўнага—рынку збыту.

У "Велесе"—уважлівы прадавец, якая ўмее падказаць і параіць. Гэта Марыя Янаўна Пупіна. "Выпадкова прапанавала ёй пагандлярыць, колісь разам у спажыўтаварыстве працавалі. Яна пагадзілася, і цяпер я вельмі задаволена. Марыя Янаўна падабаецца пакупнікам",—расказвае Алеся Глебка.
Раней "Велес" размяшчаўся ў райцэнтры на гандлёвай плошчы побач з іншымі павільёнамі, цяпер з-за вялікай сумы за арэнду суве-нірная лаўка з'ехала на месца першапачатковай дыслакацыі—над салонам "МТС". Вольнай тэрыторыі стала менш, але спрыяюць шмат'ярусныя панэлі. А сэканомленыя грошы дазваляюць "раскруціцца".

—"Велес" заўсёды адкрыты для супрацы з талентамі, збіраемся ўвесці зніжкі для сацыяльных груп. Словам, чым больш маем, тым больш хочам. У задумах—уласны сайт,—дзеліцца планамі Алеся Глебка.
Не дрыгне цвёрдая перакананасць, што ўсё абавякова ўдасца. Ёсць ідэя, трывалыя крокі, жаданне, а таму ў аб'ектыве—перспектыва.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.