У нас самое большое болото?

У нас самое большое болото? У песні, што гучала ў нядзелю на міёрскім паўвостраве ў выкананні народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка, самурай ніяк не мог нацешыцца бясконцымі лясамі, сенажацямі, якіх няма ў Японіі. А каб ён пабываў на нашай Ельні, верагодна, беласнежнай хустачкай выціраў бы не самалётнае акно, а слёзы з-за крыўды, што не нарадзіўся ў мясцінах, дзе журавіны збіраюць тонамі, а жураўлёў лічаць тысячамі. У нашым горадзе ў чацвёрты раз адбылося экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" ў гонар самага вялікага верхавога балота ў Беларусі і аднаго з буйнейшых у Еўропе, якое цікавіць не толькі суайчыннікаў, але і замежных гасцей, мае падтрымку Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.  

 

 

іярчане лавілі кожны зык з вуснаў Эдуарда Ханка. Як жа ўмее кампазітар наладзіць творчы кантакт, бяседу. Наша аўдыторыя, звычайна стрыманая, адкрыта і весела падхоплівала песні "Я хочу увидеть море, голубое-голубое…", "Нагружать всё больше нас стали почему-то…" з рэпертуару Алы Пугачовай, "То ли ещё будет", што спявае Валерый Абадзінскі, "Малиновки заслышав голосок", "Завіруха" Яўгеніі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, "А я лягу-прылягу" ансамбля "Сябры", "Здравствуй, чужая милая" Аляксандра Саладухі. Музыку да гэтых і іншых эпахальных шэдэўраў стварыў Эдуард Ханок. Нарадзіўся ў Казахстане, больш за дзесяцігоддзе правёў у Маскве, але ўсё свядомае жыццё прысвяціў Беларусі… Таму лічыць сябе нашым, і мы—таксама.
—Як Вам удаецца пісаць агульналюбімыя, а значыць, і геніяльныя рэчы?—пытаюся ў віртуоза.
—Усё проста: чалавек павінен сачыць за законамі прыроды. Поспех прыходзіць тады, калі артыст усвядоміць, што любяць не яго, а творчасць,—адказаў кампазітар, музыка для якога зусім не хобі, а прафесія, скончыў Маскоўскую кансерваторыю, але…
—Галоўнае—прызванне душы, а не спецыяльнасць. Вось глядзіце,—пераконвае мяне Ханок,—Чайкоўскі быў юрыстам, Макарэвіч—архітэктарам…
Сяброўства ў шоу-бізнесе не прызнае, там толькі творчыя адносіны, якія з Аллай Пугачовай зараз крышку сапсаваліся, а вось найлепшыя з Грышам Лепсам, Ларысай Рубальскай, Ільёй Рэзнікам…І канечне ж, называе мэтраў айчыннай эстрады. 
Адкрытая да размовы, усмешлівая Вольга Плотнікава ў Міёрах упершыню. Прыехала сюды не толькі выступіць, але і пачаставацца журавінамі, якія ў Мінску—рэдкасць. 
—Абышла падвор'і. Такія ўсе малайцы, столькі смакоцця, нават пачаставалі наліўкай. Мяне так натхняюць вашыя мясціны. Мужу тэлефаную і расказваю пра навакольную прыгажосць. Ён папрасіў больш фатаграфаваць. Мы з сям'ёй абавязкова сюды вернемся,—расказвае мінская зорка. 
Муж Вольгі Плотнікавай—Генадзь Маркевіч—кампазітар. На свяце артыстка выконвала песні, напісаныя менавіта ім. 
Ірына Дарафеева таксама пачаставалася журавіннай смакатой, калдунамі. Ёй спадабаліся нашы людзі. Цешылася, што спявалі ва ўнісон. Ірына загадвае кафедрай мастацтва і эстрады ў сталічным універсітэце, але знаходзіць час і для выступленняў. 
Эдуард Ханок, Вольга Плотнікава, Ірына Дарафеева прыехалі здзівіць гледача не толькі сабой, але і сваімі вучнямі, якія перамаглі ў рэспубліканскім прафсаюзным конкурсе "Новыя галасы для любімай краіны" і зараз калясяць па ўсёй Беларусі. Наталля Камісарава заклікала хлопца не журыцца і ажаніцца ці з бяляваю, ці з чарняваю, ці з рыжай кучараваю. Дзяўчына кіруе мастацкай часткай ў сталічным ГУМе, сама з Глыбоччыны. Запрасілі на пастаяннае жыхарства ў Мінск пасля ўдалага выступлення на адным з музычных конкурсаў. Мікалай Гамераў—памочнік машыніста мінскага лакаматыўнага дэпо. Старанна выводзіў італьянскую "Памяці Каруза"—знакамітую "Te voglio bene assai" пра неразлучнасць кахання. Прызнаецца, што ў песні авалодаць невядомай мовай няпроста. Кансультаваўся са знаўцамі. Вольга Новікава—медсястра з Магілёва. Без песні ёй ніяк. Лічыць, што лекаванне непасрэдна звязана з музыкай, адно другое дапаўняе. Кірыл Арцёменка таксама з Магілёва, там ён знакаміты артыст, а на рэспубліканскі ўзровень выйшаў дзякуючы прафсаюзнаму праекту. Ды нядаўна дастойна прадставіў нашу краіну ў Расіі. Вікторыя Шнайдарава выкладае ў Беларуска-Расійскім універсітэце, што таксама ў Магілёве. Дзяўчына здольная не толькі да песні, але і да навукі, скончыла магістратуру ў Кітаі. Лічыць зроблены крок перспектыўным, бо наша краіна і Кітай шчыльна супрацоўнічаюць. Імя Глеба Лапіцкага для многіх міярчан вядомае, бо ён тут выступаў і раней. Нават прысвяціў песню нашаму гораду. "Я пожалуй отпущу попутный ветер и останусь навсегда". Глеб, мы толькі "за". Дарэчы, артыст нядаўна перабраўся з Віцебска ў сталіцу, дзе кіруе Галоўным упраўленнем па культуры і грамадскай рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Прычым ён—адзін з галоўных каардынатараў праекта "Новыя галасы для любімай краіны". Разам з прафсаюзнымі творцамі ў Міёры прыехалі  алімпійцы—легкаатлетка Марына Даманцэвіч і дзевяцікратны чэмпіён свету па кікбоксінгу Сяргей Скіба. У рамках гэтай урачыстасці ўзнагароджаны працоўныя сямейныя дынастыі міярчан Смулько, Конах, Драба, Гарбачовых, Заранка, якія прысвяцілі безліч гадоў сваім установам і арганізацыям. 
Забаўлялі міярчан і гасцей не толькі беларусы, але і латышы. Хаця…тыя ж суайчыннікі, проста па волі лёсу жывуць па-за межамі краіны. Не раз мы сустракалі ў сваіх пенатах знакамітае таварыства "Уздым", што дзейнічае пры Цэнтры беларускай культуры ў Даўгаўпілсе. Яны зноў завіталі ў Міёры. Гучала руская, латышская і найперш родная—для іх і для нас—мова."Мой родны кут", "Мае вочы чорныя", "Ой, радзіла ж мяне маці", "Купалінка". Саліст Павел Прозар з Браслаўшчыны, а прозвішча бярэ выток з Празарок, дзе колісь жылі продкі. "Як цудоўна спяваеце. Вы наш другі Ярмоленка",—заўважае ўдзячная глядачка. Многія песні, што выконваюць "уздымаўцы", напісаны на словы сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, прачуленага паэта Станіслава Валодзькі, які таксама жыве ў Латвіі, але беларус з Астравеччыны. Сярод яго радкоў "Плач пачуўшы жураўліны, мы журыцца не павінны. Мо, Янінка, зараз разам сходзім хоць па журавіны?".  Цэнтр беларускай культуры ў Латвіі дзейнічае ўжо 24 гады, аб’ядноўвае сотні творчых суайчыннікаў. І гэта цудоўна. 
Тым часам, пакуль разгараліся падзеі на сцэне, людзі з задавальненнем бавілі час на выставах, куплялі журавінныя далікатэсы і іншыя вырабы, асабліва багата прадстаўляліся рэдкасныя—дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, драўляныя, металічныя. Зямляк Аляксандр Градзіль прапаноўваў самаробныя кошыкі з сасновай лучыны, прыдатнай для такой работы толькі марознай зімой. Міёрскі мясакамбінат смажыў шашлык у журавінным марынадзе, каўбаскі з цэльнымі журавінамі, многую іншую мясцовую прадукцыю. Упрыгожыў экспазіцыю трохпавярховы торт з фінскага сервелату з касічкамі з сала і ружамі з сыравэнджанага мяса. Кумпячок на жардзіне, а пад ім дроўцы, абкладзеныя цэглай з пенапласту. Прадстаўляў падворак прадпрыемства фірменны "Гурман", у творчасці пастараўся галоўны тэхнолаг Андрэй Завадскі. 
Прыдумала шмат "разынак" і галоўны тэхнолаг з хлебазавода Валянціна Каляга. З журавінным джэмам пірожныя і булачкі, з брэндавымі ягадамі рулет, торты, у тым ліку і знакамітая "Казка". Прэзентацыйны твор—торт у выглядзе кнігі з адлюстраванай Ельняй. 
Цэнтральная і дзіцячая бібліятэкі прадставілі выставы не толькі тэматычныя кніжныя, але і з гародніны, каліны, рабіны. Аздобілі свой падворак мохам з журавінамі, а побач—качачка… Падрыхтавалі буклеты, каляровыя выявы нашага славутага балота, журавінныя рэцэпты. Аматарам дзіцячай кнігі прапанавалі энцыклапедыі роднай прыроды, мастацкую літаратуру, у тым ліку і казкі нашай зямлячкі Алены Масла. 
Прысутныя актыўна фатаграфаваліся з роставымі фігурамі жураўля і журавінкі. Сапраўды дзіўна падыходзіць да персанажа і не бачыць яго твару. Таму маё імкненне даведацца імя па меншай меры гучала смешна. Журавель адзінаццацікласнік СШ №3 Вячаслаў Болтач прызнаўся, што насіць на сабе важкі касцюм і адчуваць людскую ўвагу не надта проста. Так і Журавінцы—аднакласніцы Вячаслава—Дашы Валошынай. 
Пры ўваходзе на паўвостраў сабралася шмат людзей, каб адправіцца назіраць за журавамі. Аўтобусы імкліва курсіравалі, а жадаючых станавілася больш. Вось і Насця Шокель—другакласніца—захацела паназіраць за жураўлямі, раней іх ніколі не бачыла, спявае толькі песеньку пра "курлыкаў". 
—А ты ведаеш, што ў нас самае вялікае верхавое балота ў Беларусі?—пытаюся.
—Ого!—здзіўляецца дзяўчынка. 
Міярчанкі Людміла Кушуць і Галіна Фаламеева толькі што з экскурсіі. Вельмі ўражаны. Першы раз убачылі так блізка брэндавых птушак. Спыніліся на полі па дарозе на Дворнае Сяло. Назіралі праз біноклі і падзорныя трубы. Шыйкамі пераплятаюцца, як і лебедзі. Вельмі верныя. Са спадарожнікам да смерці. Сядзяць на гняздзе абое па чарзе. Жанчыны даведаліся, што мясцовых жураўлёў на Ельні гняздуецца 100 пар, астатнія—залётныя з Фінляндыі, Прыбалтыкі. Вечарам на балоце іх налічваецца некалькі тысяч.
Кожны на свяце знайшоў як пабавіць час, многія наведаліся з мэтай. Так, шаркаўшчынская журналістка і паэтка Кацярына Сосна даўно хацела ўбачыць "Жураўлі і журавіны", бо гімн да свята пра "беларускія бермуды" напісаны на яе словы. Сталічны жыхар, перабродзец Віктар Чапулёнак па магчымасці заўсёды прыязджае на мясцовыя імпрэзы, бо яму да душы—усё роднае. Асабліва грыбная поліўка з Перабродскага падворка. Юлія Шокель прывяла дзетак, каб наведацца на экскурсію да жураўлёў, хоць сама гэтых птушак бачыла не аднойчы, бо тата—паляўнічы, а вось Наталля Матылёнак—вельмі жадала паназіраць за брэндавымі пярнатымі. Нехта завітаў проста паспрабаваць міёрскіх рубінаў, чарадзейная кіслінка абавязкова заварожыць на наступны візіт.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

У нас самое большое болото? Міярчане лавілі кожны зык з вуснаў Эдуарда Ханка. Як жа ўмее кампазітар наладзіць творчы кантакт, бяседу. Наша аўдыторыя, звычайна стрыманая, адкрыта і весела падхоплівала песні "Я хочу увидеть море, голубое-голубое…", "Нагружать всё больше нас стали почему-то…" з рэпертуару Алы Пугачовай, "То ли ещё будет", што спявае Валерый Абадзінскі, "Малиновки заслышав голосок", "Завіруха" Яўгеніі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, "А я лягу-прылягу" ансамбля "Сябры", "Здравствуй, чужая милая" Аляксандра Саладухі. Музыку да гэтых і іншых эпахальных шэдэўраў стварыў Эдуард Ханок. Нарадзіўся ў Казахстане, больш за дзесяцігоддзе правёў у Маскве, але ўсё свядомае жыццё прысвяціў Беларусі… Таму лічыць сябе нашым, і мы—таксама.—Як Вам удаецца пісаць агульналюбімыя, а значыць, і геніяльныя рэчы?—пытаюся ў віртуоза.—Усё проста: чалавек павінен сачыць за законамі прыроды. Поспех прыходзіць тады, калі артыст усвядоміць, што любяць не яго, а творчасць,—адказаў кампазітар, музыка для якога зусім не хобі, а прафесія, скончыў Маскоўскую кансерваторыю, але…

 

—Галоўнае—прызванне душы, а не спецыяльнасць. Вось глядзіце,—пераконвае мяне Ханок,—Чайкоўскі быў юрыстам, Макарэвіч—архітэктарам…Сяброўства ў шоу-бізнесе не прызнае, там толькі творчыя адносіны, якія з Аллай Пугачовай зараз крышку сапсаваліся, а вось найлепшыя з Грышам Лепсам, Ларысай Рубальскай, Ільёй Рэзнікам…І канечне ж, называе мэтраў айчыннай эстрады. Адкрытая да размовы, усмешлівая Вольга Плотнікава ў Міёрах упершыню. Прыехала сюды не толькі выступіць, але і пачаставацца журавінамі, якія ў Мінску—рэдкасць. —Абышла падвор'і. Такія ўсе малайцы, столькі смакоцця, нават пачаставалі наліўкай. Мяне так натхняюць вашыя мясціны. Мужу тэлефаную і расказваю пра навакольную прыгажосць. Ён папрасіў больш фатаграфаваць. Мы з сям'ёй абавязкова сюды вернемся,—расказвае мінская зорка. Муж Вольгі Плотнікавай—Генадзь Маркевіч—кампазітар. На свяце артыстка выконвала песні, напісаныя менавіта ім.

 

 Ірына Дарафеева таксама пачаставалася журавіннай смакатой, калдунамі. Ёй спадабаліся нашы людзі. Цешылася, што спявалі ва ўнісон. Ірына загадвае кафедрай мастацтва і эстрады ў сталічным універсітэце, але знаходзіць час і для выступленняў. Эдуард Ханок, Вольга Плотнікава, Ірына Дарафеева прыехалі здзівіць гледача не толькі сабой, але і сваімі вучнямі, якія перамаглі ў рэспубліканскім прафсаюзным конкурсе "Новыя галасы для любімай краіны" і зараз калясяць па ўсёй Беларусі. Наталля Камісарава заклікала хлопца не журыцца і ажаніцца ці з бяляваю, ці з чарняваю, ці з рыжай кучараваю. Дзяўчына кіруе мастацкай часткай ў сталічным ГУМе, сама з Глыбоччыны. Запрасілі на пастаяннае жыхарства ў Мінск пасля ўдалага выступлення на адным з музычных конкурсаў. Мікалай Гамераў—памочнік машыніста мінскага лакаматыўнага дэпо.

 

У нас самое большое болото? Старанна выводзіў італьянскую "Памяці Каруза"—знакамітую "Te voglio bene assai" пра неразлучнасць кахання. Прызнаецца, што ў песні авалодаць невядомай мовай няпроста. Кансультаваўся са знаўцамі. Вольга Новікава—медсястра з Магілёва. Без песні ёй ніяк. Лічыць, што лекаванне непасрэдна звязана з музыкай, адно другое дапаўняе. Кірыл Арцёменка таксама з Магілёва, там ён знакаміты артыст, а на рэспубліканскі ўзровень выйшаў дзякуючы прафсаюзнаму праекту. Ды нядаўна дастойна прадставіў нашу краіну ў Расіі. Вікторыя Шнайдарава выкладае ў Беларуска-Расійскім універсітэце, што таксама ў Магілёве. Дзяўчына здольная не толькі да песні, але і да навукі, скончыла магістратуру ў Кітаі. Лічыць зроблены крок перспектыўным, бо наша краіна і Кітай шчыльна супрацоўнічаюць. Імя Глеба Лапіцкага для многіх міярчан вядомае, бо ён тут выступаў і раней. Нават прысвяціў песню нашаму гораду. "Я пожалуй отпущу попутный ветер и останусь навсегда". Глеб, мы толькі "за". Дарэчы, артыст нядаўна перабраўся з Віцебска ў сталіцу, дзе кіруе Галоўным упраўленнем па культуры і грамадскай рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Прычым ён—адзін з галоўных каардынатараў праекта "Новыя галасы для любімай краіны". Разам з прафсаюзнымі творцамі ў Міёры прыехалі  алімпійцы—легкаатлетка Марына Даманцэвіч і дзевяцікратны чэмпіён свету па кікбоксінгу Сяргей Скіба.

 

У нас самое большое болото? У рамках гэтай урачыстасці ўзнагароджаны працоўныя сямейныя дынастыі міярчан Смулько, Конах, Драба, Гарбачовых, Заранка, якія прысвяцілі безліч гадоў сваім установам і арганізацыям. Забаўлялі міярчан і гасцей не толькі беларусы, але і латышы. Хаця…тыя ж суайчыннікі, проста па волі лёсу жывуць па-за межамі краіны. Не раз мы сустракалі ў сваіх пенатах знакамітае таварыства "Уздым", што дзейнічае пры Цэнтры беларускай культуры ў Даўгаўпілсе. Яны зноў завіталі ў Міёры. Гучала руская, латышская і найперш родная—для іх і для нас—мова."Мой родны кут", "Мае вочы чорныя", "Ой, радзіла ж мяне маці", "Купалінка". Саліст Павел Прозар з Браслаўшчыны, а прозвішча бярэ выток з Празарок, дзе колісь жылі продкі. "Як цудоўна спяваеце. Вы наш другі Ярмоленка",—заўважае ўдзячная глядачка. Многія песні, што выконваюць "уздымаўцы", напісаны на словы сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, прачуленага паэта Станіслава Валодзькі, які таксама жыве ў Латвіі, але беларус з Астравеччыны. Сярод яго радкоў "Плач пачуўшы жураўліны, мы журыцца не павінны. Мо, Янінка, зараз разам сходзім хоць па журавіны?".  Цэнтр беларускай культуры ў Латвіі дзейнічае ўжо 24 гады, аб’ядноўвае сотні творчых суайчыннікаў. І гэта цудоўна. Тым часам, пакуль разгараліся падзеі на сцэне, людзі з задавальненнем бавілі час на выставах, куплялі журавінныя далікатэсы і іншыя вырабы, асабліва багата прадстаўляліся рэдкасныя—дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, драўляныя, металічныя. Зямляк Аляксандр Градзіль прапаноўваў самаробныя кошыкі з сасновай лучыны, прыдатнай для такой работы толькі марознай зімой. Міёрскі мясакамбінат смажыў шашлык у журавінным марынадзе, каўбаскі з цэльнымі журавінамі, многую іншую мясцовую прадукцыю. Упрыгожыў экспазіцыю трохпавярховы торт з фінскага сервелату з касічкамі з сала і ружамі з сыравэнджанага мяса. Кумпячок на жардзіне, а пад ім дроўцы, абкладзеныя цэглай з пенапласту. Прадстаўляў падворак прадпрыемства фірменны "Гурман", у творчасці пастараўся галоўны тэхнолаг Андрэй Завадскі. Прыдумала шмат "разынак" і галоўны тэхнолаг з хлебазавода Валянціна Каляга. З журавінным джэмам пірожныя і булачкі, з брэндавымі ягадамі рулет, торты, у тым ліку і знакамітая "Казка". Прэзентацыйны твор—торт у выглядзе кнігі з адлюстраванай Ельняй. Цэнтральная і дзіцячая бібліятэкі прадставілі выставы не толькі тэматычныя кніжныя, але і з гародніны, каліны, рабіны. Аздобілі свой падворак мохам з журавінамі, а побач—качачка… Падрыхтавалі буклеты, каляровыя выявы нашага славутага балота, журавінныя рэцэпты. Аматарам дзіцячай кнігі прапанавалі энцыклапедыі роднай прыроды, мастацкую літаратуру, у тым ліку і казкі нашай зямлячкі Алены Масла. Прысутныя актыўна фатаграфаваліся з роставымі фігурамі жураўля і журавінкі. Сапраўды дзіўна падыходзіць да персанажа і не бачыць яго твару. Таму маё імкненне даведацца імя па меншай меры гучала смешна.

 

У нас самое большое болото? Журавель адзінаццацікласнік СШ №3 Вячаслаў Болтач прызнаўся, што насіць на сабе важкі касцюм і адчуваць людскую ўвагу не надта проста. Так і Журавінцы—аднакласніцы Вячаслава—Дашы Валошынай. Пры ўваходзе на паўвостраў сабралася шмат людзей, каб адправіцца назіраць за журавамі. Аўтобусы імкліва курсіравалі, а жадаючых станавілася больш. Вось і Насця Шокель—другакласніца—захацела паназіраць за жураўлямі, раней іх ніколі не бачыла, спявае толькі песеньку пра "курлыкаў". —А ты ведаеш, што ў нас самае вялікае верхавое балота ў Беларусі?—пытаюся.—Ого!—здзіўляецца дзяўчынка. Міярчанкі Людміла Кушуць і Галіна Фаламеева толькі што з экскурсіі. Вельмі ўражаны. Першы раз убачылі так блізка брэндавых птушак. Спыніліся на полі па дарозе на Дворнае Сяло. Назіралі праз біноклі і падзорныя трубы. Шыйкамі пераплятаюцца, як і лебедзі. Вельмі верныя.

 

Са спадарожнікам да смерці. Сядзяць на гняздзе абое па чарзе. Жанчыны даведаліся, што мясцовых жураўлёў на Ельні гняздуецца 100 пар, астатнія—залётныя з Фінляндыі, Прыбалтыкі. Вечарам на балоце іх налічваецца некалькі тысяч.Кожны на свяце знайшоў як пабавіць час, многія наведаліся з мэтай. Так, шаркаўшчынская журналістка і паэтка Кацярына Сосна даўно хацела ўбачыць "Жураўлі і журавіны", бо гімн да свята пра "беларускія бермуды" напісаны на яе словы. Сталічны жыхар, перабродзец Віктар Чапулёнак па магчымасці заўсёды прыязджае на мясцовыя імпрэзы, бо яму да душы—усё роднае. Асабліва грыбная поліўка з Перабродскага падворка. Юлія Шокель прывяла дзетак, каб наведацца на экскурсію да жураўлёў, хоць сама гэтых птушак бачыла не аднойчы, бо тата—паляўнічы, а вось Наталля Матылёнак—вельмі жадала паназіраць за брэндавымі пярнатымі. Нехта завітаў проста паспрабаваць міёрскіх рубінаў, чарадзейная кіслінка абавязкова заварожыць на наступны візіт.

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.