На выездной сессии райсовета депутатов

На выездной сессии райсовета депутатов Чарговая сесія райсавета дэпутатаў, якая адбылася 20 сакавіка, насіла выязны характар. У цэнтры ўвагі стаяла пытанне пра тое, якім быў для Міёрскага раёна мінулы 2014 год і якіх пастаўленых задач удалося дасягнуць ужо сёлета.

 

Аналізуючы сітуацыю, намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін адзначыў, што ў раёне забяспечана станоўчая дынаміка па большасці паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. На 149,1% да ўзроўню 2013-га выканана заданне па тэмпе экспарту паслуг без уліку рэспуб-ліканскіх арганізацый, на 107,3% — па будаўніцтве жылля. Тэмп росту экспарту паслуг склаў 147,1%, без уліку рэспубліканскіх арганізацый 149,1%. 1,3 млн. долараў ЗША дасягнула станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі, такое ж яно і па арганізацыях без рэспубліканскіх прадпрыемстваў.


На выездной сессии райсовета депутатов Эканоміка раёна спрацавала са станоўчай дынамікай і па ўдзельнай вазе адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме, рознічным таваразвароце праз усе каналы рэалізацыі, удзельнай вазе затрат на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў у агульным аб'ёме інвестыцый у асноўны капітал. 
Аднак не ўдалося выканаць параметры па экспарце тавараў без уліку рэспубліканскіх арганізацый, прамых іншаземных інвестыцыях на чыстай аснове, энергазберажэнні, выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг па камерцыйных арганізацыях у разліку на аднаго сярэдняспіскавага работніка.


Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата за 2014-ы па раёне склала 4094,8 тысячы рублёў, гадавое заданне выканана на 91,5%. Самы высокі ўзровень сярэднямесячнага заробку адзначаецца ў галіне фінансавай дзейнасці — 7518,8 тысячы рублёў, ніжэй за ўсе — у сельскай гаспадарцы (3031,5 тысяч). Фактычна па большасці арганізацый тэмпы росту заработнай платы апярэджваюць тэмпы росту выручкі на аднаго працаўніка. 
У эканоміку раёна на чыстай аснове прыцягнута 3 млн.175,5 тысячы долараў ЗША прыватнымі прадпрыемствамі ААТ "ММПЗ-груп" і "АУМІКА". Аднак гэта не дазволіла выканаць заданне ў 10 млн. долараў.


 Як падкрэсліў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў, многага дасягнуць не ўдалося ў мінулым годзе, але галоўнай задачай ставілася захаваць вытворчы патэнцыял і рабочыя месцы. І гэта ажыццяўлялася ў няпростых эканамічных умовах. Нават пры такіх абставінах рабілася ўсё магчымае, ад чаго непасрэдна залежыць якасць жыцця нашага насельніцтва. Развіваліся сацыяльная сфера, будаўніцтва. Праводзілася тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі. Няхай яшчэ не ў поў-най меры атрыманы вынікі некаторых пераўтварэнняў і інавацыйных працэсаў, але пройдзе час, і ўкладзеныя сродкі, сілы і старанні абавязкова дадуць пра сябе ведаць поспехамі прадпрыемстваў, дабрабытам людзей і імклівым развіццём Міёршчыны. Галоўная задача для ўсіх цяпер — надалей працаваць з аптымізмам, калектыўна і якасна.

 

Працяг "МН" №25.


 Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота аўтара. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.