Авторизация
 

У райвыканкаме

Вынікі паўгоддзя

 

27 ліпеня адбылося планавае пасяджэнне райвыканкама. Асноўнае пытанне парадку дня — аб выніках работы за першае паўгоддзе па выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. У інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама А. І. Баданіна адзначана, што сёлета забяспечана станоўчая дынаміка па ўсіх параметрах развіцця, акрамя інвестыцый у асноўны капітал і паказчыкаў эфектыўнасці. Забяспечана 6 паказчыкаў з 19: рознічны тавараабарот, рэнтабельнасць продажу ў сельгасарганізацыях, сальда знешняга гандлю і інш. Прадпрыемствы за студзень-май атрымалі 22,1 млрд. рублёў чыстага прыбытку, што ў 2,9 раза больш за адпаведны перыяд летась.

Тэмп росту выручкі ад рэалізацыі апярэджвае павелічэнне выдаткаў на рэалізацыю. Разам з тым застаюцца стратнымі льнозавод, мясакамбінат і Язненскае ПМС.

 

Сярэднямесячны заробак за студзень-май склаў 2305,9 тыс. рублёў, у тым ліку за май — 2713,6 тысячы, што на 107,4 і 119,8% больш, чым за адпаведныя перыяды летась. Заданне па росце заробку забяспечвае большасць прадпрыемстваў.

 

Атрымана станоўчае сальда таварамі.

Райвыканкам прад’явіў сур’ёзныя прэтэнзіі да шэрагу кіраўнікоў раённага звяна і кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія не выканалі прагнозныя паказчыкі гэтага года. Прызнана нездавальняючай работа УП “Юбілейны” і “Міёрскі”, КУП “Язна”, ААТ “Наўгароды”, “Чэрасы”, а таксама льнозавода, аўтапрадпрыемства №15, КБА і шэрагу іншых, якія не забяспечылі паказчыкі па пэўных напрамках. Вызначаны задачы па актывізацыі работы з тым разлікам, каб да канца года выправіць сітуацыю.

 

Другасная сыравіна

Збор і рэалізацыя другаснай сыравіны з’яўляецца важнай дзяржаўнай задачай. Вось толькі спраўляюцца з ёй не ўсе працоўныя калектывы. Не забяспечылі ў вызначаных аб’ёмах нарыхтоўку макулатуры УП ЖКГ, раённае спажывецкае таварыства, мясакамбінат, льнозавод, хлебазавод, КБА, аддзелы ўнутраных спраў, культуры і адукацыі, па зборы палімерных адходаў — спажыўтаварыства, мясакамбінат, хлебазавод. Дрэнна арганізаваны збор і здача другаснай сыравіны ў ААТ “Пад’ельцы”, “Сіцькова”, “Дрыгучы”, “Наўгароды”, “Любінова”, філіялах “Цітова” і “Павяцце”, некаторых іншых.

 

Райвыканкам запатрабаваў неадкладна скараціць адставанне па здачы ўсіх відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў і ў далейшым забяспечыць выкананне заданняў у поўным аб’ёме.

 

Знята з кантролю

Райвыканкам зняў з кантролю ўласныя рашэнні №39 ад 27.01.2011 г. і №1007 ад 28.10.2010 г. аб рэалізацыі ў раёне дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва. Адзначана павелічэнне долі безнаяўных разлікаў у рознічным гандлі, забяспечаны параметры ў гандлі і бытавым абслугоўванні вяскоўцаў. Разам з тым адзначана недастатковая работа па дзяржаўнай рэгістрацыі пабудоў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці раёна. За першы квартал неабходныя дакументы аформлены на 50 аб’ектаў (летась за ўвесь год — на 39), аднак сваёй чаргі чакаюць яшчэ 250.

 

Мнагадзетныя сем’і

Прынята рашэнне аб выдачы пасведчанняў мнагадзетнай сям’і В. Р. Рундзя з Юндзялова і М. А. Шчарбіцкай з Канцэрава.

На пасяджэнні разгледжаны жыллёвыя пытанні.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 062
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 176
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 704
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 143
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 605
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 391
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 529
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2020
Александр, Алексей, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта