Авторизация
 

Пытанне будаўніцтва — адно з галоўных, што абмяркоўваліся ў райвыканкаме

Вопрос строительства - один из главных, обсуждавшихся в Миорском райисполкоме З сямі пытанняў, разгледжаных раённым выканаўчым камітэтам 23 кастрычніка, галоўным стала выкананне задання па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю жылых дамоў, сацыяльна-значных аб'ектаў у раёне і рабоце арганізацый будаўнічай галіны. Кіраваў пасяджэннем старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. У самым пачатку работы Ігар Валер'евіч павіншаваў старшыню Новапагосцкага сельсавета Р. А. Гернат з юбілеем і па даручэнні абласнога Савета дэпутатаў уручыў ёй грамату, такая ж узнагарода-ад раённага выканаўчага камітэта.  

 

 

Хто будуе—
той жыве
Адпаведна інфармацыі намесніка старшыні райвыканкам Л. І. Лясовіча, за 2010-2014г.г у раёне ўзведзена 39 608 квадратных метраў агульнай плошчы жылых памяшканняў, з якіх 6701 кв.м-у сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях, 12743-у шматкватэрных жылых дамах і 20164 кв.м здадзены ў эксплуатацыю індывідуальнымі забудоўшчыкамі. За гэты перыяд 356 сем'яў палепшылі жыллёвыя ўмовы, якія знаходзіліся на адпаведным уліку ў Міёрах. 
Пік актыўнасці, як і ў цэлым па вобласці, прыпаў на 2010-ы год. Тады ў раёне было ўзведзена 13855 кв.м агульнай плошчы жылых памяшканняў. З 2011-га ў сувязі з памяншэннем льготных крэдытных рэсурсаў на будаўніцтва жылля для сельгаспрадпрыемстваў і змяненнем умоў выдачы такіх крэдытаў грамадзянам, аб'ёмы будаўніцтва скараціліся.  
За 9 месяцаў сёлета ўведзена ў эксплуатацыю 15 індывідуальных жылых дамоў агульнай плошчай 2530,8 кв.м, з іх у сельскай мясцовасці-8 (1064 кв.м).
Заданне па будаўніцтве і ўводзе ў эксплутацыю агульнай плошчы жылых памяшканняў, даведзенае раёну, выканана напалову. З-за недахопу льготных крэдытных рэсурсаў не ўдалося здаць у эксплуатацыю ў тэрмін 40-кватэрны жылы дом па Камуністычнай у райцэнтры, які ўзводзіўся на ўмовах дзяржаўнага заказу. 
У стадыі будаўніцтва 139 індывідуальных жылых дамоў. Падбору свабодных зямельных надзелаў і забеспячэннем іх неабходнай інжынерна-транспартнай інфраструктурай надаецца значная ўвага. Цяпер у раёне 72 такіх участкі. У раёне жылой забудовы "Сосны" вызначаны яшчэ 82, кожны прыкладна па 12 сотак. 
Нягледзячы на эканамічныя складанасці, падрадныя арганізацыі раёна працягваюць ўзводзіць буйныя, сацыяльна значныя аб'екты. Працягваюцца работы на будаўніцтве Цэнтральнай раённай бальніцы, аб'екта прыдарожнага сервісу ТАА "Ветразь", вядзецца праектная забудова квартала "Русачкі" ў Міёрах.

Хто будуе—той жыве

Адпаведна інфармацыі намесніка старшыні райвыканкам Л. І. Лясовіча, за 2010-2014г.г у раёне ўзведзена 39 608 квадратных метраў агульнай плошчы жылых памяшканняў, з якіх 6701 кв.м-у сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях, 12743-у шматкватэрных жылых дамах і 20164 кв.м здадзены ў эксплуатацыю індывідуальнымі забудоўшчыкамі. За гэты перыяд 356 сем'яў палепшылі жыллёвыя ўмовы, якія знаходзіліся на адпаведным уліку ў Міёрах. Пік актыўнасці, як і ў цэлым па вобласці, прыпаў на 2010-ы год. Тады ў раёне было ўзведзена 13855 кв.м агульнай плошчы жылых памяшканняў. З 2011-га ў сувязі з памяншэннем льготных крэдытных рэсурсаў на будаўніцтва жылля для сельгаспрадпрыемстваў і змяненнем умоў выдачы такіх крэдытаў грамадзянам, аб'ёмы будаўніцтва скараціліся.  За 9 месяцаў сёлета ўведзена ў эксплуатацыю 15 індывідуальных жылых дамоў агульнай плошчай 2530,8 кв.м, з іх у сельскай мясцовасці-8 (1064 кв.м).

 

Заданне па будаўніцтве і ўводзе ў эксплутацыю агульнай плошчы жылых памяшканняў, даведзенае раёну, выканана напалову. З-за недахопу льготных крэдытных рэсурсаў не ўдалося здаць у эксплуатацыю ў тэрмін 40-кватэрны жылы дом па Камуністычнай у райцэнтры, які ўзводзіўся на ўмовах дзяржаўнага заказу. У стадыі будаўніцтва 139 індывідуальных жылых дамоў. Падбору свабодных зямельных надзелаў і забеспячэннем іх неабходнай інжынерна-транспартнай інфраструктурай надаецца значная ўвага. Цяпер у раёне 72 такіх участкі. У раёне жылой забудовы "Сосны" вызначаны яшчэ 82, кожны прыкладна па 12 сотак. Нягледзячы на эканамічныя складанасці, падрадныя арганізацыі раёна працягваюць ўзводзіць буйныя, сацыяльна значныя аб'екты. Працягваюцца работы на будаўніцтве Цэнтральнай раённай бальніцы, аб'екта прыдарожнага сервісу ТАА "Ветразь", вядзецца праектная забудова квартала "Русачкі" ў Міёрах.

 

Завершаны капітальны рамонт галоўнага корпуса Дзісенскай БСД. У кастрычніку ўведзены ў эксплуатацыю халадзільнік для замарозкі і захоўвання мясапрадуктаў вытворчасцю 500 тон на мясакамбінаце. Падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя на ўзвядзенне пяці дамоў сядзібнага тыпу ў ААТ "Туркова". З выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі сельгаспрадпрыемства ўзводзіць два. Працягваецца будаўніцтва завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі. Выдзелена 0,95 га ў раёне квартала вуліц Дружбы і Партызанскай пад малапавярховыя жылыя дамы для работнікаў прадпрыемства. У першым ужо вядуцца аддзелачныя работы. Завершаны мантаж фундаментаў дамоў №№2, 3 па генплану. 

 

Аб'ём падрадных работ па будаўніцтве ў фактычных цэнах за студзень-жнівень склаў 33 млрд.622 млн.рублёў, у супаставімых-96% да адпаведнага перыяду летась. Сярэдняя колькасць работнікаў будаўнічых арганізацый знізілася нязначна: з 399 чалавек у 2014 годзе да 374 сёлета. У іх заняты 16 маладых спецыялістаў. Намінальны налічаны сярэднемесячны заробак па галіне склаў 5226,1 тыс. рублёў ці 102,4% да ўзроўню мінулага года. Усе будаўнічыя арганізацыі-Міёрская ПМК-55, Міёрская і Язненская ПМС, філіял ДРБУ-203,  рэнтабельныя. Тэмп росту вытворчасці працы на 4,3% апярэджвае тэмп росту заробку. 

Аналіз вынікаў работы за 8 месяцаў паказвае, што, нягледзячы на станоўчую дынаміку выканання будаўнічымі прадпрыемствамі асноўных прагнозных паказчыкаў, у далейшым спатрэбіцца паскорыць тэмп, у тым ліку за кошт больш эфектыўнага выкарыстання рэзерваў вытворчасці, скарачэння затрат, аднаўлення актыўнай часці асноўных фондаў. Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў паставіў перад будаўнікамі задачу быць максімальна актыўнымі ў конкурсах, каб выйграваць тэндары на будаўніцтва аб'ектаў, што ўзводзяцца ў нашым раёна. 


Выручка апярэджвае сабекошт

Паказчыкі прамысловага комплексу раёна за студзень-верасень сёлета фарміравалі мясакамбінат, камбікормавы завод, ільнозавод, філіял Міёрскі хлебзавод і УП ЖКГ (па вытворчасці піламатэрыялаў, цеплаэнергіі і вады). Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама па эканоміцы А. І. Баданіна, кіраўнікоў пералічаных прапрыемстваў, прамыслоўцамі раёна атрымана 161,1 млрд. рублёў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, гэта 94,7% да аналагічнага перыяду мінулага года. Сабекошт рэалізаванай прадукцыі склаў 142,2 млрд.руб. ці 91,5% да 2014 года. Тэмпы росту выручкі ад рэалізацыі апярэджваюць тэмпы росту сабекошту на 3,2%.

Забяспечана выкананне індэкса фізічнага аб'ёму, які фактычна склаўся на ўзроўні 104%. Выраблена і адгружана інавацыйнай прамысловай прадукцыі на 19,7 млрд.руб., што складае 14% агульнага аб'ёму. Запасы на складах на 1 кастрычніка складаюць 1,9 млрд.руб або 13% сярэднемесячнай вытворчасці. 

Са стратамі за студзень-жнівень сёлета спрацавалі 11 арганізацый ці 34,4% да агульнай колькасці. Сярод аўтсайдараў 3 арганізацыі прамысловасці, 7-сельскай гаспадаркі і 1-гандлю. У цэлым па раёне атрымана чыстая страта ў 43,8 млрд.руб. У гэтай структуры найбольшую ўдзельную вагу займае мясакамбінат-56,5%, СУП "Цітова"-11,8%, райспажыўтаварыства-8,2%, льнозавод-7%, камбікормавы завод-5,9, СУП "Павяцце"-3,6%.

 

На 1 верасня крэдыторская запазычанасць склала 725 млрд.рублёў, якая вырасла з пачатку года на 16 % ці 101 млрд.рублёў, пратэрмінаваная дасягнула 284 млрд.руб. з ростам у 130%, сёлета павялічылася на 65 млрд. рублёў. 

Дэбіторская на 1 верасня таксама павялічылася, хаця пратэрмінаваная засталася практычна на ўзроўні мінулага года. Яе маюць 25 арганізацый з 32 ці 78%. Наогул працуюць без запазычанасці толькі  "Віцебскаблпаліва" і санаторый "Расінка". 

 

Намінальная налічаная заработная плата за студзень-жнівень склала 4510,4 тыс. руб., заданне выканана на 86,4%. 

Нягледзячы на няпростую фінансавую сітуацыю, ёсць эканамічны прагрэс, паляпшаецца вытаворчасць. У эканоміку раёна за студзень-жнівень укладзена 169 млрд. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што складае 101,8% да аналагічнага перыяду летась у супаставімых цэнах. 

Кіраўнікам прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў даручана да сярэдзіны наступнага месяца прадставіць планы канкрэтных дзеянняў на будучых два гады па далейшым зніжэнні затрат на вытворчасць прадукцыі, тавараў, работ, на чым трэба эканоміць, як мадэрнізаваць прадпрыемства і аптымізаваць колькасны склад працаўнікоў, каб працаваць больш эфектыўна. 

 

Вопрос строительства - один из главных, обсуждавшихся в Миорском райисполкоме Клопат па бяспеку сяльчан

Пра выкананне рашэння аблвыканкама "Аб мерапрыемствах на 2015 год па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці сельскага насельніцтва вобласці ад надзвычайных сітацый прыроднага і тэхнагеннага характару" праінфармаваў начальнік РАНС С. У. Слізень.

Адзначана, што ў раёне сістэмамі пажарнай сігналізацыі неабхода абсталяваць 7 дзіцячых садкоў-школ. Фінансавыя сродкі на выкананне гэтых мерапрыемстваў плануецца закласці ў бюджэт на 2016 год. Па выніках абследавання ўстаноўлена, што ў 6 жытлах шматдзетных сем'яў, адзінокіх састарэлых і інвалідаў неабходна адрамантаваць печы, у трох-электраправодку, у такой жа колькасці забяспечыць устаноўку аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў з вывадам сігнала на сігнальна-гукавое ўстройства. Выканана 9 заяў адзінокіх састарэлых за кошт сродкаў мясцовага бюджэту ў выглядзе дзяржаўнай адраснай дапамогі. Выдаткоўваліся грошы з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Заданне па замене электраправодкі і рамонце пячнога ацяпленне выканана. А вось аўтаматычны пажарны апавяшчальнік з вывадам сігнала на гукавое ўстройства не ўстаноўлены, бо няма фінансавання, прадугледжанага Дзяржпраграмай устойлівага развіцця сяла на 2011-2015 г.г.

У аўтаматызаваную сістэму апавяшчэння ўваходзяць 9 электрасірэн з цэнтралізаваным запускам і 5 аўтаномных. Такая колькасць не дазваляе забяспечваць поўнае агучванне тэрыторый сельскіх населеных пунктаў. Неабходна яшчэ набыць і ўстанавіць электрасірэны ў аграгарадках Туркова, Ідолта, Чэрасы, Цвеціна, дзе 300 і больш жыхароў. 

 

Закон і парадак

Начальнік РАУС С. М. Лонь інфармаваў пра ўстараненне недахопаў, выкладзеных у інфармацыйнай запісцы пракурора Міёрскага раёна "Пра стан законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна ў І паўгоддзі". Са справаздачамі выступілі старшыні Міёрскага і Язненскага сельсаветаў Г. В. Шынкевіч і В. М. Фядзьковіч. 

Як было адзначана, у структуры злачыннасці па-ранейшаму пераважаюць крадзяжы (71%), гэтаму спрыяюць у першую чаргу безгаспадарчыя і фармальныя адносіны грамадзян, службовых асоб суб'ектаў гаспадарання да захаваннасці маёмасці. Не на належным узроўні арганізаваны кантроль за станам працоўнай і выканаўчай дысцыплін у калектывах раёна, выкананне патрабаванняў Дырэктывы №1, №3 "Эканомія і беражлівасць-галоўныя факты эканамічнай бяспекі дзяржавы". Вызначаны меры па выпраўленні сітуацыі.

***

На пасяджэнні райвыканкама прыняты рашэнні па жыллёвых пытаннях, удакладнена  мэтавае прызначэнне зямельных участкаў. Маці траіх сыноў В. Г. Івановай прызначаны сямейны капітал. 

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта