З Днём юрыста!

З Днём юрыста!Заўтра, 5 снежня, адзначаюць свята нашы калегі. Яно аб’ядноўвае юрыстаў розных сфер дзейнасці — суддзяў, адвакатаў, натарыусаў, работнікаў праваахоўчых органаў. Усе яны закліканы забяспечваць правы і свабоду кожнага грамадзяніна.

У нашым калектыве суда заўсёды адчуваюцца разуменне і ўзаемная падтрымка. Прыбываюць сюды і маладыя спецыялісты. Працуюць судовымі выканаўцамі з лістапада мінулага года Надзея Мікалаеўна Паўлава і Наталля Уладзіміраўна Грачуха. Прынята на пасаду сакратара судовага пасяджэння Ганна Віктараўна Швед. Нягледзячы на малады ўзрост, непрацяглы адпрацаваны час, можна ўпэўнена адзначыць іх жаданне выконваць свае абавязкі найлепшым чынам.
Толькі добрых слоў заслугоўваюць загадчыца канцылярыі суда Жанна Пятроўна Крупенька, сакратар судовага пасяджэння Марына Анатольеўна Юрчанка.
Мы памятаем і пра сваіх ветэранаў Людмілу Фамінічну Шавялёву, Лідзію Паўлаўну Карзянок. Не забываем пра калег, якія цяпер знаходзяцца ў адстаўцы, —Сяргея Уладзіміравіча Кавалёнка і Таццяну Іванаўну Мішута.

Жадаю вам усім невычэрпнай энергіі, творчых ідэй, веры ў сябе і будучыню, стабільнасці, бадзёрасці духу, здзяйснення намечаных планаў.
Са святам вас! Здароўя вам і вашым сем’ям.

Н. ГРЫГОР’ЕВА,
старшыня раённага суда.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.