У першую нядзелю снежня адзначаюць Дзень юрыста адвакаты і пракуроры, суддзі інатарыусы, следчыя і юрысконсульты. Свята аб'ядноўвае ўсіх, хто служыць закону і справядлівасці.
Устанавіць законную справядлівасць — галоўная мэта юрыста. Каб яе дасягнуць, патрэбны глыбокая дасведчанасць, павышанае пачуццё адказнасці, псіхалагічная загартоўка, развітая логіка.
Часам лічаць, што прафесія юрыста — гэта работа з людзьмі. Такая думка правільная часткова. Шмат часу юрысты праводзяць з дакументамі — законамі, пастановамі і іншымі нарматыўна-прававымі актамі. Удзельнічаюць у судовых працэсах, складаюць дагаворы, рыхтуюць кантракты. Любая работа, звязаная з правам і заканадаўствам — для юрыстаў.
Паважаныя калегі! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята! Няхай будзе добрым настрой і паспяхова ідуць справы на службе, няхай хапае сіл на вырашэнне складаных пытанняў, няхай дома чакаюць утульнасць і цеплыня. Добрага здароўя, сямейнага дабрабыту, высокіх прафесійных дасягненняў і простага чалавечага шчасця.