13 лістапада ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Міёрах адбылося занальнае пасяджэнне метадычнага аб'яднання на базе аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, дзённага знаходжання маладых інвалідаў.
Яго ўдзельнікаў вітала начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама В. Н. Астапенка. Пазнаёміла з ТЦСАН і яго структурнымі падраздзяленнямі кіраўнік цэнтра А. В. Шамёнак. Аб усёй сістэме сацыяльнай абароны гаварыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Т. М. Рымша. Дзейнасці працоўных майстэрняў прысвячалася выступленне загадчыцы аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Т. П. Шульга, вопытам правядзення майстар-класаў падзялілася спецыяліст па сацыяльнай рабоце В. М. Пундзіс. Цікавасць выклікаў відэанарыс спецыяліста па сацыяльнай рабоце М. В. Кайнаравай аб жыцці ўстановы. Аспекты арганізацыі прафілактычнай і псіхолага-асветніцкай работы льготных катэгорый асвятліла псіхолаг А. Г. Федарэц.
Праведзена прэзентацыя работы аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, дзённага знаходжання маладых інвалідаў.
Вынікі занальнага пасяджэння падведзены ў час агульнай дыскусіі.