Цифра 105 свидетельствует о необходимости. Юбилей отметили работники социальной службы в Миорах
gazeta 10-01-2024, 12:53 825 На Міёршчыне
У работников сферы социальной защиты нет оснований сомневаться в важности и необходимости своей профессии. К ним обращаются за помощью, их ждут в домах и пускают в сердце. Службе, которая вбирает в себя лучшие человеческие качества-внимательность, чуткость, совесть – исполнилось 105 лет. На Миорщине эту дату отметили в теплой атмосфере, с хорошим настроением, искренними пожеланиями и заслуженными наградами.
Месца святочнай сустрэчы – утульная гасцёўня тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва. Урачыстасць сабрала супрацоўнікаў і ветэранаў сацыяльнай службы, адміністрацыю раёна.
Гуманнасць, адраснасць, комплекснасць забеспячэння правоў і свабод асобы. Такія асноўныя прынцыпы сацыяльнай абароны – аднаго з найважнейшых накірункаў дзяржаўнай палітыкі, адзначыў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вячаслаў Бялько. Акрэсліў спектр задач, якія вырашае ўзначальваемае ім падраздзяленне. У іх ліку сацыяльна-працоўныя адносіны, аплата і ахова працы, садзейнічанне занятасці і папярэджанне беспрацоўя, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Для грамадзян, якія не могуць самастойна справіцца з праблемамі, дзейнічае механізм дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. У мінулым годзе яе атрымалі 493 сям’і. Матэрыяльную дапамогу з фонду дзяржаўнага страхавання насельніцтва аказалі 107 грамадзянам.
Сацыяльную падтрымку ў нашай дзяржаве забяспечваюць чалавеку ад яго першага да апошняга дня, падкрэсліў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сямёнычаў. На яго думку, для супрацоўнікаў сферы сацыяльнай абароны іх справа не проста прафесія. Гэта прызванне, покліч душы. Толькі нераўнадушны чалавек з адкрытым добрым сэрцам можа клапаціцца пра іншых. Згодны з кіраўніком раёна старшыня раённага Савета дэтутатаў Валерый Драба. Адзначыў каштоўнасць дзяржаўнай падтрымкі для насельніцтва і раскошы чалавечых стасункаў, якую дораць сваімі падапечным работнікі сацыяльнай службы.
Рада сустрэчы з былымі калегамі Марыя Баніфатава. У радках яе працоўнай біяграфіі прапісаны гады працы ў сферы сацыяльнай абароны. Падзялілася ўспамінамі. Прыгадала, як больш за 20 гадоў таму рыхтавалі памяшканні для тэрытарыяльнага цэнтра.
ТЦСАН – важнае звяно ў сістэме сацыяльнай абароны. Нязменны дырэктар установы Алена Шамёнак расказала пра развіццё за апошнія пяць гадоў. У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнай абароны насельніцтва занята 147 супрацоўнікаў, дзейнічае пяць аддзяленняў. Самае вялікае па саставе і колькасці абслугоўваемых грамадзян – аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму. Цяпер на ўліку 615 падапечных. Сярод іх пажылыя людзі, сем’і, у якіх нарадзілася двое і больш дзяцей адначасова, выхоўваюцца дзеці-інваліды або маюць інваліднасць бацькі. З дзевяці ў 2019 годзе да 20 у 2023-м павялічылася колькасць грамадзян, якія атрымліваюць паслугі сядзелкі. Паслугу дзённага нагляду на даму увялі ў 2021-м, яе атрымліваюць дзевяць чалавек.
Шырокае кола абавязкаў у спецыялістаў аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання. Сярод іх прызначэнне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, аказанне матэрыяльнай дапамогі пенсіянерам-інвалідам, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, афармленне дакументаў у дамы-інтэрнаты, забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. Вядуць банк дадзеных катэгараваных грамадзян, вывучаюць попыт на сацыяльныя паслугі, кансультуюць па актуальных пытаннях.
Паслугамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ахоплены 51 чалавек, 14 атрымліваюць іх на даму. Новыя накірункі дзейнасці – ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх, прызнаных недзеяздольнымі, ці абмежаваных у дзеяздольнасці, паслугі персанальнага асістэнта. За апошнія пяць гадоў галоўнай падзеяй для аддзялення стаў пераезд у новае месца. Стала больш прастору ў тым ліку для творчасці. Сувенірная прадукцыя, якую тут вырабляюць, карыстаецца попытам. Рост выручкі ад яе рэалізацыі за 2023 год у параўнанні з 2019-м склаў 511 %.
Па-дамашняму ўтульныя ўмовы створаны для пастаяльцаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Дзісне. У полі зроку спецыялістаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі – арганізацыя актыўнага вольнага часу для людзей залатога ўзросту, а таксама дапамога нядобранадзейным і няпоўным сем’ям, асобам, што вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі.
На творчай і пазітыўнай ноце завяршыў урачыстасць арт-гурт «Нясумны ўзрост», у складзе якога наведвальнікі аддзялення для пажылых людзей. Іх песні, танцы, жарты, вершы аўдыторыя падтрымлівала дружнымі апладысментамі.
Зазірнулі на свята Дзядуля Мароз са Снягуркай. Разам з пажаданнямі шчасця і дабра ў новым годзе пакінулі вялікі мех з падарункамі для работнікаў сацыяльнай службы.
У ТЭМУ
Падчас урачыстасці работнікам сацыяльнай службы ўручылі ўзнагароды.
Ганаровай граматай Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама ўзнагароджаны начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вячаслаў Бялько і эканаміст ТЦСАН Вольга Пяткевіч. Падзяка старшыні Камітэта аб’яўлена загадчыку аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання Людміле Астукевіч, медсястры аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Таццяне Пучкоўскай, сацыяльным работнікам Марыне Раманюк і Мар’яне Шамровіч.
Падзяку старшыні райвыканкама аб’явілі начальніку аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Андрэю Рынкевічу і галоўнаму спецыялісту Сафіі Цыркінай, кіраўніку гуртка аддзялення рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Карыне Арлюкевіч, сацыяльным работнікам Марыне Матэленак і Ганне Стахоўскай.
ДАРЭЧЫ
Пра знакавую грамадска-палітычную падзею – выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама ў мясцовыя Саветы – нагадаў аўдыторыі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук. Нацэліў прыняць актыўны ўдзел у Адзіным дні галасавання.
Кандыдатам у дэпутаты па Міёрскай паштовай выбарчай акрузе № 9 прапанавалі дырэктара ТЦСАН Алену Шамёнак. Калектыў адзінагалосна падтрымаў.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.