У нашым раёне клапоцяцца пра тое, каб пажылыя людзі і інваліды маглі карыстацца сродкамі рэабілітацыі. У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізаваны і працуюць пункты пракату. За даступны кошт тут можна ўзяць у карыстанне дзіцячую або дарослую інвалідныя каляскі, спецыяльныя хадулі ці кіі. Раней такія паслугі прапаноўвала толькі раённая бальніца, аднак усе запыты яна не магла задаволіць.
Паколькі да райцэнтра не ўсім зручна дабірацца, то адчынілі пракат і ў найбольш населеных пунктах раёна — у Дзісне і Язне. У самым маленькім горадзе ён размешчаны ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання (вул. Першамайская, 2а), а ў аграгарадку — у будынку сельсавета.
Даведкі па пытаннях пракату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі можна атрымаць па нумарах: у Міёрах — 4-17-72, у Дзісне — 3-73-53, у Язне — 3-97-50.