Для пажылых і інвалідаў на базе аддзялення кругласутачнага знаходжання ў Дзісне (вул. Першамайская 2а), а таксама ў аграгарадку Язна ў будынку сельвыканкама з 1 красавіка адкрыты пункты пракату сродкаў рэабілітацыі. У наяўнасці інвалідныя каляскі (дарослыя і дзіцячыя), кошт за суткі—400 рублёў, хадулі—100 рублёў, кій—50 рублёў. Даведкі па нумарах у Дзісне 3-73-53, у Язне—3-97-50, у Міёрах—4-17-72.
Адміністрацыя ТЦСАН выказвае шчырую падзяку людзям, якія прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі "З рук у рукі" па зборы вопраткі і абутку, прамысловых тавараў і іншых прадметаў першай неабходнасці.
Нагадваем, што акцыя працягваецца, а жадаючыя могуць прыносіць рэчы ў Міёрах (вул. Камуністычная 36-2) кожную пятніцу з 13.00 да 18.00.