Для аказання своечасовай сацыяльнай дапамогі інвалідам, падаўжэння самастойнага пражывання састарэлых, а таксама актывацыі іх жыццядзейнасці і садзеяння паспяховай інтэграцыі ў грамадства, у аддзяленні тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з 22 снежня адкрыты пункт пракату сродкаў рэабілітацыі. У наяўнасці каляскі інвалідныя для дарослых і дзіцячыя — 380 рублёў, хадункі — 80 рублёў, кій — 40 рублёў за адны суткі.
Па пытаннях пракату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі можна звяртайцеся па адрасе: тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, вул. Камуністычная, 36-2, кабінет №9 або па тэл. 4-17-72.